Грамадства

З 1 кастрычніка ў Мінску ўносяцца змяненні ў некаторыя маршруты руху грамадскага транспарту

Так, у сувязі з будаўніцтвам транспартнай развязкі на перасячэнні вуліц Дзянісаўскай і Маякоўскага з 1 па 8 кастрычніка адмяняецца праца аўтобусаў маршруту № 192 «Аўтавакзал „Усходні“ — Вакзал». Арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 181 «Дыспетчарская станцыя (ДС) „Дружная“ — вул. Дзянісаўская» з руханнем па вул. Талстога, Маскоўскай, Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова, Маякоўскага, Дзянісаўскай, Ванеева, Трасцянецкай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, пл. Мяснікова, Маскоўскай, Талстога.

Адначасова прадугледжана павелічэнне колькасці рухомага складу на аўтобусным маршруце № 5Т.

У сувязі з капітальным рамонтам вул. Чырвонай 1 і 2 кастрычніка руханне аўтобусаў маршруту № 19 з боку канцавога пункта «Сляпянка» арганізуецца па праспекце Машэрава, вуліцах Куйбышава і В.Харужай без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў на змяняемым участку, з боку ДС «Карастаянавай» — без змяненняў.

Для аптымізацыі маршрутнай сеткі і раўнамернага размеркавання пасажырапатоку па вестыбюлях станцыі метро «Інстытут культуры» з 1 кастрычніка рух аўтобусаў № № 32С, 35С, 117С з боку ДС «Дружная» ў напрамку вул. Чыгуначнай арганізуецца па вул. Вакзальнай, вул. Суражскай (без заезду на вул. Маскоўскую) з выкананнем прыпыначнага пункта «Станцыя метро «Інстытут культуры».

Каментары

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне раздавалі салдацкую кашу, пад дажджом выстраілася вялікая чарга17

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць