Спорт

Філіп Рудзік выбачыўся перад фанатамі БАТЭ за леташнюю выхадку

Год таму ён паказаў заўзятарам свой голы азадак.

Адразу пасля матчу БАТЭ - «Гомель» (0:0) паўабаронца барысаўскага клуба Філіп Рудзік накіраваўся да сектара фанатаў барысаўскай каманды і з дапамогай гучнаўзмацняльніка папрасіў у іх прабачэння за леташні ўчынак, паведамляе champ.by.

«Дарагія заўзятары, я хачу выбачыцца перад вамі за тую выхадку, якую я зрабіў у мінулым сезоне. Прабачце мяне, калі ласка. Я вас вельмі люблю», - сказаў Рудзік.

Нагадаем, летась тады яшчэ паўабаронца «Нафтана» Рудзік паказаў голы азадак заўзятарам на трыбунах гарадскога стадыёна ў Барысаве.

Інцыдэнт здарыўся падчас матчу 24-га тура чэмпіянату БАТЭ - «Нафтан» (1:0) 11 верасня 2010 г. Заўзятары, якія прысутнічалі на матчы, сцвярджалі, што барысаўскія фанаты пасля матчу асвісталі замененага на 88-й хвіліне Філіпа Рудзіка, пасля чаго футбаліст зняў трусы і паказаў трыбунам свой зад. Частка заўзятараў была абураная, частка паставілася да выхадкі футбаліста з гумарам, сцвярджаючы, што «Рудзік паказаў свой сапраўдны твар».

Паўабаронца быў аштрафаваны на 350 тысяч рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў16

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана2

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка7

На вуліцы Чырвонаармейскай будзе квартал з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі — скончылася грамадскае абмеркаванне2

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?1

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль1

Ці сапраўды нам патрэбныя дабаўкі з электралітамі?2

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана3

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў16

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць