Грамадства22

Па факце нападу на Ухналёва распачата крымінальная справа «аб крадзяжы ў асабліва буйным памеры»

Па факце нападу на аўтамабіль намесніка старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерыя Ухналёва распачата крымінальная справа «аб крадзяжы ў асабліва буйных памерах».

Аб завядзенні крымінальнай справы палітык даведаўся 3 кастрычніка ў Валожынскім РАУС. Раней Ухналёў лічыў, што крымінальная справа будзе распачата на падставе артыкула «Разбой».

3 кастрычніка ў Валожынскім РАУС Валерый Ухналёў забраў свой аўтамабіль і атрымаў даведку для сваёй дачкі Антаніны, якой неабходна аднавіць украдзеныя дакументы.

Паводле слоў Ухналёва, нічога новага аб расследаванні крымінальнай справы ён не даведаўся. У РАУС яму паведамілі, што цяпер праводзіцца адпаведная экспертыза.

Як раней паведамлялася, на аўтадарозе Ашмяны — Мінск 1 кастрычніка ў 1.30 быў учынены напад на аўтамабіль Ухналёва, у якім таксама знаходзілася яго дачка Антаніна і член аргкамітэта па стварэнні «Беларускага руху» Вацлаў Арэшка. Машыну спыніў чалавек у форме супрацоўніка ДАІ, ён папрасіў прад’явіць дакументы і выйсці. Затым пад’ехалі яшчэ дзве машыны, адкуль выскачылі людзі без апазнавальных знакаў у масках, паклалі Ухналёва на зямлю, звязалі яго, адвалаклі ад машыны метраў на 15 і кінулі ў кусты. Усіх абшукалі, забралі сумкі, барсеткі, мабільныя тэлефоны, два наўтбукі, ключы ад кватэры і машыны, грошы.

У Валерыя Ухналёва была ўкрадзена буйная сума грошай, якую ён вёз у Літву, каб купіць лекі для сваёй хворай на анкалагічнае захворванне жонкі. Медыкаменты купіць не ўдалося, грошы засталіся на руках, і ён вёз іх назад.

Лідар партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін 3 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў, што Ухналёў пры сабе меў 12 тысяч долараў. «Грошы былі пазычаныя, аднак лекі купіць ён не змог. Можна выказаць меркаванне, што зламыснікі праслухоўвалі тэлефон і ведалі пра грошы, бо буйная сума іх не здзівіла. Дый наўрад ці „Опель“ 1999 года мог прыцягнуць звычайных бандытаў», — сказаў палітык.

Сам Ухналёў звязвае напад са «сваёй прафесійнай дзейнасцю палітыка».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?8

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

У беларускіх адвакатаў з'явіўся новы кіраўнік

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?8

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць