У Брэсце на заводзе па перапрацоўцы смецця сярод бытавых адходаў быў знойдзены труп нованароджанага хлопчыка.
Як паведаміў следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Андрэй Ходар, цела дзіцяці на стужцы транспарцёра ў цэху сартавання смецця 12 кастрычніка прыкладна ў 9.00 убачыла работніца прадпрыемства.
У нованароджанага выяўлены прыкметы гвалтоўнай смерці.Прычына гібелі дзіцяці ўстанаўліваецца.
«Не выключана, што нованароджанага маглі кінуць у кантэйнер для смецця ў адным з раёнаў Брэста. Пасля чаго смеццезборачнай машынай разам з іншым смеццем яго прывезлі на гэты завод», — адзначыў Ходар.
Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце смерці дзіцяці.
Міліцыя заклікала грамадзян, якія маюць інфармацыю аб абставінах гібелі дзіцяці, а таксама звесткі пра яго бацькоў, патэлефанаваць па нумары ў Брэсце (8–
Каментары