Грамадства11

Узяцце пад варту бацькі пацярпелай прызналі законнным

Суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў законным узяцце пад варту Аляксандра Крутога, які прадстаўляе інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інесы ў судзе па справе аб тэракце ў Мінскім метрапалітэне 11 красавіка, паведаміла Інеса Крутая.

Паводле яе слоў, рашэнне суда было вынесена на гэтым тыдні, але дакладную дату яна не ведае.

Рашэнне аб узяцці Крутога пад варту яго адвакат будзе аспрэчваць у Мінскім гарадскім судзе.

Паводле звестак Інесы Крутой, вынікі судова-псіхіятрычнай экспертызы яе бацькі, які знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя, могуць быць гатовы на наступным тыдні.

Вечарам 20 верасня Аляксандр Круты быў затрыманы міліцыяй у Мінску паводле абвінавачання ў хуліганстве.
22 верасня старшыня ў судзе па тэракце Аляксандр Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб затрыманні Крутого. У ёй сказана, што Круты «17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Мінска, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і знявагай да норм маралі». Гэта праявілася ў тым, што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача». Паводле накіравання пракурора Круты быў адпраўлены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (Навінкі).

У судзе Круты паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку аб пераносе працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары.

Сям’я Крутых хоча атрымаць прыстанак у Германіі. Заяву ў нямецкае пасольства ў Мінску Аляксандр Круты аднёс у верасні.

Інеса Крутая перадавала ў суд хадайніцтва аб прыпыненні працэсу датуль, пакуль бацька не будзе вызвалены і не зможа прадстаўляць яе інтарэсы ў судзе. 26 верасня суд адхіліў гэта хадайніцтва. Сама браць удзел у працэсе Крутая не можа па стане здароўя.

Каментары1

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць