Грамадства99

Масква распачала цкаваньне Лукашэнкі

Усе выходныя расейскія СМІ казалі, з спасылкай на словы Лукашэнкі, што той ануляваў нафтавыя пагадненьні з Расеяй. Прэс-службе беларускага кіраўніка прыйшлося заявіць, што яго «няправільна зразумелі». Новы дэвіз інфармацыйнай палітыкі Расеі да Лукашэнкі — «усё, што вы скажаце, можа быць выкарастана супраць вас». Патрабуючы платы па рахунках «саюзнае дзяржавы», Масква ўжыла супраць А. Лукашэнкі прыёмы, якія 12 гадоў праходзілі апрабацыю на беларускім палітычным полі.

Усе выходныя расейскія СМІ казалі, з спасылкай на словы Лукашэнкі, што той скасаваў нафтавыя пагадненьні з Расеяй. Прэс-службе беларускага кіраўніка прыйшлося заявіць, што яго "няправільна зразумелі". Выглядае, што новы дэвіз інфармацыйнай палітыкі Расеі да Лукашэнкі — «усё, што вы скажаце, можа быць выкарастана супраць вас».

Заявы расейскіх СМІ, што Аляксандар Лукашэнка ануляваў пагадненьні па нафце, падпісаныя з Расеяй, не адпавядаюць сапраўднасьці. «Гэта — найсапраўднейшая правакацыя, скіраваная на дэстабілізацыю двухбаковых стасункаў», — заявіў кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі. «Беларускі бок зацікаўлены ў як мага хутчэйшым высьвятленьні крыніцы гэтай дэзінфармацыі», — падкрэсьліў ён.

Для вырабу дэзынфармацыі расейскія СМІ выкарысталі Лукашэнкавы імправізацыі з наваполацкай нарады па пытаньнях дывэрсіфікацыі крыніцаў паставак энэрганосьбітаў.

Там ён сказаў: «Дэлегацыя, якая вядзе зноў перамовы, атрымала ад мяне простыя ўказаньні: тыя кампаніі, якія будуць нам прапаноўваць гэткія кантракты па гэткіх цэнах завышаных — тут па прапампоўцы нафты ў Эўропу будуць абкладацца дадатковым мытам, каб мы маглі кампэнсаваць свае страты ад звышсусьветных цэнаў». Як адцеміў Аляксандар Лукашэнка, расейскія кампаніі прапампоўваюць па тэрыторыі Беларусі прыкладна 80 мільёнаў тонаў нафты і «краіне ёсьць чым кампэнсаваць» свае страты.

Аляксандар Класкоўскі ў сваім блогу заўважае, што цытата Лукашэнкі была скажоная журналістам ІТАР-ТАСС да супрацьлеглага сэнсу:

«Вось як падае цытату БЕЛТА: “Если нам сегодня говорят, мол, “мы вам пошлины “выкатим” по тракторам, по холодильникам, стиральным машинам, телевизорам и прочее” — мы знаем, где “выкатить” пошлины тем, кто будет этим заниматься”. І вось як праз два дні (!) гэта перакручвае хабараўскі (увогуле нейкая фантасмагорыя!) карэспандэнт ТАСС: “Мы выкатим пошлины по тракторам, холодильникам, стиральным машинам, телевизорам и прочим товарам”, - заявил белорусский президент”. З дакладнасьцю ды наадварот. Тут варта верыць БЕЛТА. Хаця б зыходзячы з элемэнтарнай лёгікі: хіба расейцы нам трактары прадаюць?»

Аляксандар Лукашэнка прывык гаварыць шмат. Усё, што казалі ягоныя апанэнты, выкарыстоўвалася супраць іх - машынай дзяржаўных СМІ, судамі, Ярмошынай. Яму ж дазвалялася гаварыць усё. Пра ўсіх і ўсё. Беларусаў, замежнікаў. Пра сфальшаваныя выбары, пра незалежныя газэты, якія прадаюцца на кожным кроку. Гэткая манера прамаўляць -- неад'емны элемэнт, калі не аснова папулісцкага рэжыму. Эўрапейцы, ня звыклыя да такога стылю, адракліся кантактаў з Лукашэнкам, а заадно і зь Беларусьсю. Калі была поўная падтрымка Масквы, гэта мала турбавала беларускія ўлады.

Патрабуючы платы па рахунках «саюзнае дзяржавы», Масква ўжыла супраць А. Лукашэнкі прыёмы, якія 12 гадоў праходзілі апрабацыю на беларускім палітычным полі. Выглядае, што новы дэвіз інфармацыйнай палітыкі Расеі да Лукашэнкі — «усё, што вы скажаце, можа быць выкарастана супраць вас».

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру3

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт2

Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала ФОТА1

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы2

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы7

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава17

На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?1

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру3

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць