Культура11

«Тузін. Unplugged» 23 кастрычніка: «Спрат» і :B:N:

23 кастрычніка ў клюбе «Графіці» высадзіцца дэсант зь Берасьцейшчыны. У межах чарговага канцэрту з цыклю «Тузін. Unplugged» выступяць гурты «Спрат» і:B:N:, якія зайграюць свае эксклюзіўныя акустычныя праграмы. Алесь Лютыч абяцае «лайтовы бээнаўскі сэт» у кампаніі з гітарыстам і акардыяністам, а Зьміцер Сянько кажа, што «Спрат» зайграе свае лепшыя песьні ды спрэзэнтуе колькі новых.

Tuzin Unplugged Гурт «Спрат» быў заснаваны ў Берасьці ў 2006 годзе. Калектыў мае ў сваёй дыскаграфіі альбом «Не чакай», міні-альбом «На плынях вясны» і інтэрнэт-сынгл «180», прысьвечаны Ларысе Геніюш і Ўладзімеру Караткевічу. Музыкі «Спрату» кажуць, што ім цяжка вызначыць стылістыку свайго калектыву, бо ў песьнях у розных прапорцыях прысутнічаюць і цяжкія рыфы, і мэлядычны рок, і грандж, і нават фольк. За час свайго існаваньня гурт браў удзел у шматлікіх фэстывалях: «Адборышча», «Рок-кола» ды іншых. Добра знаёмыя з творчасьцю «Спрату» і наведнікі «Тузіна Гітоў» — песьня «Беларускае сэрца» брала ўдзел у апошнім мэга-туры і трапіла на складанку «Шосты Прэм’ер Тузін». Вакаліст гурта Зьміцер Сянько абяцае выканаць на канцэрце «Тузін. Unplugged» лепшыя песьні, а таксама выканаць некалькі новых.

Гурт:B:N: паходзіць з гораду Бярозы. У 2002 годзе калектыў перамог на фэстывалі «Басовішча» і адразу выдаў дэбютны дэма-дыск «Безь сябе». У 2004 годзе выйшаў паўнафарматны альбом «Не трывай», а праз два гады сьвет пабачыў чарговы рэліз гэтага калектыву — альбом Zyvie Rock’n’Roll. Гурт:B:N: неаднаразова браў удзел у фэсьце «Басовішча» ў якасьці запрошанага госьця, а таксама ўдзельнічаў у шматлікіх іншых фэствалях. Хоць калектыў актыўна канцэртуе, але лідэр:B:N: Алесь Лютыч прызнаецца, што раней ніколі не выступаў у менскім клюбе «Графіці». «Я там нават ня быў у якасьці гледача, таму вельмі цікава будзе паглядзець на гэтае культавае месца», — кажа Алесь. На «Тузін. Unplugged» гурт зайграе ў скарочаным складзе. «Разам са мною будзе гітарыст, а таксама акардыяніст з гурта „Кальмары“. Мы зайграем гэткую лайтовую вэрсію песень:B:N:, усё будзе надзвычай мэлядычна», — абяцае Алесь Лютыч.

Канцэрт пачнецца ў 18:00 23 кастрычніка (нядзеля) у менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка — 35 000 руб. Колькасьць месцаў абмежаваная. Набыць квіткі можна ў клюбе папярэдне з 18:00 да 22:00 штодня, апроч суботы і нядзелі.

Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353

Канцэрт «Tuzin. Unplugged» пройдзе пры падтрымцы грамадзкай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць