Вайна22

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі

ЗША далей перадаюць Украіне разведвальную інфармацыю. Затрымка з абвяшчэннем паветранай трывогі падчас начнога ўдару па Кіеве 13 кастрычніка была звязаная з асаблівасцямі ўзбраення, якое выкарыстала Расія. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга на Варшаўскім форуме па бяспецы.

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

«Вы пытаецеся, ці атрымліваем мы разведвальную інфармацыю ад амерыканскага боку? Так, мы працягваем гэтае супрацоўніцтва. Сапраўды, падчас мінулай начной атакі трывогу абвясцілі са спазненнем. Але гэта звязана з асаблівым тыпам узбраення, якое выкарыстаў расійскі бок», — сказаў Сібіга.

Раней 13 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падчас начной атакі пяць расійскіх балістычных ракет трапілі па цывільнай інфраструктуры Кіева. Паводле яго слоў, партнёры не папярэдзілі Украіну пра гэты ўдар, хоць такія разведвальныя звесткі «дапамагаюць ратаваць жыцці людзей, і гэта адно з самых крытычных пытанняў».

Зяленскі таксама заявіў, што Узброеныя сілы Украіны ўжо двое сутак не атакуюць расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы і энергетычныя аб’екты пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў энергетычнае перамір’е. Пры гэтым Расія працягвае наносіць удары па энергетычнай інфраструктуры Украіны. За той жа перыяд атакі закранулі 19 рэгіёнаў краіны.

У Паветраных сілах УСУ пацвердзілі, што загадзя не атрымалі інфармацыі пра ракетны ўдар, які рыхтаваўся ў ноч на 13 кастрычніка.

«Балістычныя цэлі былі выяўленыя радыёлакацыйнымі сродкамі непасрэдна падчас атакі на Кіеў. Інфармацыя пра пускі з тэрыторыі праціўніка не паступала», — паведамілі ўкраінскія вайскоўцы.

Прэс-сакратар Паветраных сіл Юрый Ігнат адзначыў, што часам звесткі пра актыўнасць расійскай стратэгічнай авіяцыі на аэрадромах базавання не даходзяць да УСУ з тэхнічных прычын.

Раней крыніцы выдання Financial Times, знаёмыя з сітуацыяй, паведамлялі, што падчас перамоў з Украінай Вашынгтон на загад Трампа запатрабаваў спыніць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы. У выпадку адмовы ЗША пагражалі спыніць абмен разведвальнай інфармацыяй.

Пасланцы Трампа падкрэслівалі, што Вашынгтон застаецца надзейным партнёрам Кіева і што ўкраінскім уладам не варта рабіць крокаў, якія могуць нанесці шкоду амерыканскім спажыўцам. Раней Трамп заяўляў, што ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах спрыяюць росту цэн на паліва ў ЗША.

Каментары2

  • Да
    13.10.2026
    НА Украине. Ну интересно
  • І на тым дзякуй
    13.10.2026
    Аж дзіўна. Звычайна тут накідваюць абвінавачванне, а потым не зняпраўджваюць, што яно аказалася памылковым

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць