Здарэнні

Педагог з Пінска асуджаны за збыт пораху

За збыт пораху асуджаны 51-гадовы педагог адной з устаноў адукацыі Пінска.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Бурый, 3 чэрвеня мужчына з мэтай збыту прывёз на адзін з рынкаў Пінска 247,55 грама бяздымнага нітрацэлюлознага пораху, які з’яўляецца кідальным выбуховым рэчывам.

На рынку ён прадаў порах за 65 тыс. рублёў, але быў затрыманы аператыўнікамі ў ходзе праверачнай закупкі.

Паводле слоў затрыманага, ён набыў порах у канцы вясны для асабістых патрэб і захоўваў па месцы жыхарства.

21 верасня суд Пінскага раёна і Пінска прызнаў педагога вінаватым па ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)

і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады.

Як адзначыў Буры, суд улічыў, што абвінавачаны раней ні ў чым заганным заўважаны не быў, характарызуецца выключна са станоўчага боку, а таксама тое, што хоць порах і з’яўляецца выбуховым рэчывам, але выкарыстоўваецца ў асноўным для начыння паляўнічых патронаў.

25 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула прыгавор суда першай інстанцыі без змянення, і ён увайшоў у законную сілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць