Свет77

Былы кіраўнік Офіса Зяленскага Андрэй Ярмак пры прыняцці кадравых рашэнняў мог кансультавацца з варажбіткай

У Вышэйшым антыкарупцыйным судзе Украіны падчас разгляду справы аб меры стрымання для былога кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура сцвярджала, што ён пры прыняцці кадравых рашэнняў нібыта кансультаваўся з варажбіткай, паведамляе «Украінская праўда».

Андрэй Ярмак (крайні справа) у зале суда 12 мая. Фота: «Украінская праўда»

Па словах пракурораў, у кантактах чыноўніка гэтая жанчына была запісаная як «Вероніка Феншуй Офіс». Андрэй Ярмак, як сцвярджаецца, адпраўляў ёй даныя пра даты нараджэння кандыдатаў на дзяржаўныя пасады і пытаўся парад па іх прызначэннях.

У матэрыялах суда згадваюцца нібыта кансультацыі адносна прызначэнняў на розныя высокія пасады ў дзяржапараце, у тым ліку ў сферы аховы здароўя, у Офісе прэзідэнта і іншых установах. Таксама пракуратура сцвярджае, што ён характарызаваў некаторых асоб як «сваіх людзей».

Акрамя гэтага, бок абвінавачання заяўляе, што Ярмак мог мець уплыў на прызначэнні на высокія дзяржаўныя пасады і патэнцыйна выкарыстоўваць гэта для ўздзеяння на ход расследаванняў або для абароны зацікаўленых асоб.

Сама справа, у межах якой разглядаецца гэтая інфармацыя, тычыцца падазрэнняў у легалізацыі каля 460 мільёнаў грыўняў (10,5 мільёна даляраў), нібыта звязаных з элітным будаўніцтвам пад Кіевам. Следства таксама разглядае магчымыя сувязі гэтых сродкаў з карупцыйнымі схемамі.

Каментары7

  • Але
    12.05.2026
    Каб не Вашынгтон і Брусэль, дагэтуль хадзіў бы
    Вераніка, калі паспела збегчы, мо ўжо падпалкоўнік
  • Крамлёўскі след
    12.05.2026
    Калі я б быў агентам спецслужбаў на чале офісу прэзыдэнта і мне павінна было б ўзгадняць назначэнне з куратарам, я б рабіў менавіта так, быццам варажбітка адобрыла назначэнне ці адхіліла. А варажбітка на сувязі з Крамлём.
  • Хмарочос
    12.05.2026
    А я даже и не сомневаюсь в этом

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць