Грамадства1111

Работнікі Гомельскага вагонарамонтнага завода патрабуюць павысіць заробак на 100%

Пад зваротам да адміністрацыі падпісаліся каля трыццаці чалавек.

Прыкладна 30 чалавек падпісаліся пад адозвай да адміністрацыі Гомельскага вагонарамонтнага завода з патрабаваннем павысіць зарплату, вырашыць праблемы з умовамі працы і ўкамплектаванасцю кадрамі.

Як паведаміў БелаПАН адзін з ініцыятараў збору подпісаў Дзмітрый Карашкоў, пад адозвай, якая была перададзена 3 лістапада, падпісаліся машыністы цеплавозаў, складальнікі цягнікоў транспартнага цэха завода, а таксама грузчыкі. У адозве выкладзена просьба ў тэрміновым парадку разгледзець пытанне

аб павышэнні з 1 лістапада зарплаты на 100% або прапарцыянальна афіцыйнай інфляцыі ў Беларусі.

«Мая апошняя зарплата — 1 млн. 200 тыс. рублёў. У астатніх прыкладна столькі ж. Нашы калегі з іншых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі атрымліваюць у два разы больш, выконваючы тую ж працу. У нашых працоўных кантрактах сказана, што прадпрыемства абавязваецца выплачваць грашовае ўзнагароджанне не меншае за той узровень, які забяспечвае годнае існаванне. Зараз мы гэтага не бачым. Многія, паверыўшы нашаму прэзідэнту, які абяцаў стабільнасць і зарплату ў 500 долараў, узялі крэдыты, а расплачвацца ў цяперашніх умовах вельмі цяжка», — сказаў Карашкоў.

Паводле яго слоў, адміністрацыя пакуль не адрэагавала на адозву.

Гомельскі вагонарамонтны завод імя Калініна — прадпрыемства па рамонце пасажырскіх вагонаў. Таксама завод вырабляе матавозы, займаецца выпускам рознай металапрадукцыі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць