Усяго патроху44

Як падрыхтаваць аўто да зімы

Зіма «зжырае» аўтамабіль разоў у пяць інтэнсіўней за лета. Карысныя парады для кіроўцаў.

Рыхтаваць машыну да зімы лепш загадзя, не чакаючы першых снегападаў. Лепш за ўсё правесці поўную дыягностыку аўтамабіля ў міжсезонне, аднак, калі на гэта бракуе часу і грошай, «міні-дыягностыку» можна правесці і самому.

Не рызыкуйце дарма

Адно завядзенне рухавіка ў мароз ад мінус 17 градусаў супастаўнае па зносе дэталяў з некалькімі кіламетрамі прабегу. Атрымліваецца, што адна сярэднестатыстычная паездка на працу і з працы ў мароз — гэта страта 600 кіламетраў прабегу.

Не варта забываць, што амартызатары, рычагі падвескі, калодкі, тармазы, колы працуюць, труцца ўзімку на ледзяным ветры і зношваюцца значна мацней, чым улетку. Зіма «зжырае» аўтамабіль разоў у пяць інтэнсіўней за лета, кажуць эксперты.

У сувязі з гэтым лепш лішні раз не рызыкаваць і ў асабліва лютыя маразы аддаць перавагу аўтобусу.

Тармазы

Тармазныя калодкі перад зімой лепш замяніць, нават калі яны не зусім зношаныя. Памятайце, што рознасць тармазных момантаў колаў з’яўляецца асноўнай прычынай заносаў.

Пры замене калодак трэба звярнуць увагу на стан тармазных цыліндраў: калі на іх з’явіліся сляды тармазной вадкасці, то, хутчэй за ўсё, у іх зношаны абшыўкі і ўзімку яны могуць пацячы. Саму тармазную вадкасць таксама варта замяніць.

Запоўніць бензабак да мяжы

Уладальнікам цёплых гаражоў і аўтамабіляў з інжэктарным рухавіком эксперты рэкамендуюць перад выездам на моцны мароз цалкам напоўніць бензабак. Чым больш у баку паветра, тым больш утрымліваецца ў ім вадзяных пароў. У выніку яны крышталізуюцца, асядаюць у паліве, а пасля «губяць» паліўную сістэму.

Небяспекі «лысага» кіравання

Галоўная прыкмета пачатку аўтамабільнай зімы — чэргі з кіроўцаў каля шынамантажу. Мяняць гуму зараз самы час. Пажадана, каб вышыня пратэктара была не меней за 4 мм. Апроч таго, варта павялічыць ціск у шынах на 0,2 бар у параўнанні з летам.

Акумулятар

Калі пры першых замаразках узніклі праблемы з пускам рухавіка, праверце ўзровень дыстыляванай вады ў акумулятары. За лета яна магла выпарыцца.

Тым, хто вырашыў усё ж ашчадзіць на новым акумулятары, варта запасціся дратамі для «прыкурвання», каб у аварыйнай сітуацыі можна было звярнуцца да суседа.

Акумулятар з мароза выратуе гарачая ванна: занясіце яго дахаты і пастаўце хвілін на 10 у гарачую ваду так, каб яна пакрывала прыбор на 2/3.

Рыхтуй кузаў з восені

Кузаў увесь час знаходзіцца пад уздзеяннем дажджу і перападаў тэмпературы, а ўзімку на яго асядае яшчэ і соль, якой пасыпаюць дарогі. Так што антыкаразійная падрыхтоўка кузава — аперацыя неабходная не толькі для старога аўтамабіля, але і для новага. Самы эканамічны варыянт — пакрыць паверхню кузава воскам.

Узімку машыну варта мыць часцей, асабліва знізу, каб бруд на ёй не затрымліваўся. Але ні ў якім разе нельга мыць аўтамабіль у халоднае надвор’е гарачай вадой.

Іншае

Перад зімой рэкамендуецца цалкам замяніць астуджальную вадкасць антыфрызам, устойлівым да нізкіх тэмператур. Свечкі запальвання лепш паставіць новыя. Старыя, калі яны не наездзілі свае законныя 15–30 тысяч кіламетраў, не выкідвайце. Яны вам яшчэ паслужаць у наступным цёплым сезоне. Аліву і аліўны фільтр перад маразамі таксама варта замяніць.

Кажучы пра электраабсталяванне, звернеце ўвагу на стан рамяня генератара. Ён не павінен мець расколін, быць замасленым. Праверце яго нацяжэнне. Ад працы генератара шмат у чым будзе залежаць падзарадка акумулятарнай батарэі, ды і праца ўсёй сістэмы электраабсталявання.

У бачок шклаамывальніка можна ўжо зараз заліць незамярзальную вадкасць. Калі прыйдзе мароз, і вада змерзне — бачок, можа, і адагрэецца, а вось патрубкі — наўрад ці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?19

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся62

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі42

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

Кампанію беларусаў у Польшчы аштрафавалі на $5,5 мільёна за кантрабанду ў Расію люксавых аўтамабіляў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?19

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць