Грамадства

Бандарэнка пераведзены ў медчасць магілёўскай калоніі

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка, які знаходзіцца Магілёўскай калоніі № 15, пераведзены ў медыцынскую часць, паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.

Паводле яе слоў, перавод адбыўся яшчэ 1 лістапада. «Урач мне званіў і сказаў, што ён там адпачне пару тыдняў і яго вернуць назад у рабочы атрад, да якога ён прымацаваны», — паведаміла Бандарэнка.

Пра тое, што здароўе Дзмітрыя Бандарэнкі значна пагоршылася, 25 кастрычніка паведаміў журналістам адвакат палітыка Юрый Сташкевіч. Паводле яго слоў, Бандарэнка ходзіць пры дапамозе мыліцы. Адвакат зазначыў, што пагаршэнне стану здароўя яго падабароннага адбіваецца і на знешнім выглядзе.

«Я ўпэўненая, што ўсе гэтыя перамяшчэнні ідуць у адной звязцы. Ідзе націск на Саннікава, на Статкевіча. І ад іх, і ад мужа хочуць атрымаць заявы аб памілаванні», — мяркуе жонка апазіцыянера.

Вольга таксама паведаміла, што 7 лістапада ў яе адбылася тэлефонная размова з Дзмітрыем. «Хаця мне далі графік, калі ён можа званіць, але званок адбыўся зусім у іншы час і нечакана. Я ў гэты час знаходзілася на шляху ў Вільнюс. Было дрэнна чуваць. Калі я пачала расказваць, што да Саннікава падсадзілі туберкулёзнага хворага, размову перапынілі. Праўда потым ён перазваніў, але размова была кароткай», — паведаміла Бандарэнка.

Дзмітрый Бандарэнка, асуджаны за падзеі 19 снежня на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 Магілёва. Пасля арышту ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні, і 26 ліпеня ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска яму зрабілі аперацыю на пазваночніку.

20 жніўня закончылася трэць тэрміну зняволення Бандарэнкі, і, згодна з законам, ён меў права на змякчэнне пакарання, аднак у гэтым яму было адмоўлена, як мяркуюць сваякі і паплечнікі Дзмітрыя, па надуманых прычынах.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання11

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею11

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам4

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць