Грамадства11

Бюджэтнае фінансаванне будаўніцтва АЭС у 2012 годзе скарачаць не плануецца

Змяншаць бюджэтнае фінансаванне будаўніцтва АЭС у сувязі з запланаваным скарачэннем эмісійнага крэдытавання эканомікі ў 2012 годзе не плануецца. Пра гэта заявіў журналістам дырэктар дзяржустановы «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» Міхаіл Філімонаў у Астраўцы (Гродзенская вобласць) 10 лістапада.

Паводле яго слоў, на будаўніцтва інфраструктуры АЭС у наступным годзе плануецца накіраваць 230 млрд. рублёў. З іх 180 млрд. будуць выкарыстаны на стварэнне вытворчай базы станцыі, 50 млрд. — на жыллё.

У цэлым усе падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве АЭС пачынаючы з 2007 года каштавалі дзяржаве 400–450 млрд. рублёў.

Расійскі крэдыт, які Беларусь плануе прыцягнуць, пойдзе толькі на будаўніцтва станцыі, падкрэсліў Філімонаў.

Кіраўнік Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько паведаміў, што праз адзін-два гады на пляцоўцы будаўніцтва АЭС будзе задзейнічана прыкладна шэсць тысяч будаўнікоў. Яшчэ прыблізна дзве тысячы плануецца прыцягнуць на іншыя работы. Такім чынам, паводле слоў Кавалько, без будаўніцтва аб’ектаў жылля, аховы здароўя і харчавання праект стварэння АЭС рэалізаваць немагчыма.

З ініцыятывы Астравецкага райвыканкама некаторыя аб’екты інфраструктуры горада энергетыкаў плануецца пабудаваць за кошт прыцягнення інвестыцый кампаній. «Такім чынам мы даволі сур’ёзна разгрузім наш бюджэт», — сказаў Кавалько.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе найперш пра аб’екты сацыяльнай скіраванасці і грамадскага харчавання. Інвестары ўжо знайшліся. «Усе гандлёвыя дробныя пункты, асабліва грамадскага харчавання, ужо раскуплены», — паведаміў кіраўнік райвыканкама.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Панамскі канал абмялеў праз Эль-Ніньё. Праз яго будуць прапускаць менш суднаў

Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава5

У Швецыі хлопец узяў меч і пайшоў у школу. Пацярпелі тры чалавекі2

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак32

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША3

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму9

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню8

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ22

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць