Меркаванні5050

Халезін: «Гавары праўду» прапаноўвала сябе ў якасці «правільнай апазіцыі» ў парламенце

«Лібералізацыя палітычнай мадэлі павінна быць «праектам, які кантралюецца па ўсіх правілах канфідэнцыйнасці».

У блогу рэжысёра-эмігранта Мікалая Халезіна быў апублікаваны дакумент «Канцэптуальныя палажэнні Праекта «Арганізацыі парламенцкай партыі і «Новай Палітычнай Сілы» з мэтай удзелу ў выбарах».

«Улада, у прынцыпе, павінна быць зацікаўленая ў фармаванні «правільнай апазіцыі», бо, з аднаго боку, асноўны электарат ніколі не палюбіць апазіцыі і не будзе за яе галасаваць.
Але, з другога боку, апазіцыя, па меркаванні большасці грамадзян, павінна існаваць», — так пішацца ў дакуменце. Аўтэнтычнасць дакумента палавіністая: асобы, якія згадваюцца ў ім, пацвярджаюць, што ён на дзве траціны праўдзівы. Зрэшты, ён фігураваў у працэсах па Плошчы.

На думку стваральнікаў дакумента, у «мадэрнізацыі палітычнага поля павінен быць зацікаўлены Аляксандр Лукашэнка». Бо гэта прывядзе да паляпшэння іміджу краіны, дыялогу з Захадам, а таксама да «павелічэння рэйтынгу Лукашэнкі».

«Лібералізацыя палітычнай мадэлі павінна быць «праектам, які кантралюецца па ўсіх правілах канфідэнцыйнасці» і садзейнічаць карадынальным зменам палітычным адносін дзейснай улады з сусветнай супольнасцю», — адзначаецца ў абгрунтаванні праекта.

Фармаваннем ініцыятыўнай групы, калі верыць дакументу, павінны былі заняцца каардынатар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, рэдактар колішняй «Белорусской деловой газеты» Пятро Марцаў і палітолаг Аляксей Пікулік. Менавіта ім адводзілася ключавая роля ў стварэнні «Новай палітычнай сілы».

«НПС арганізуецца ў рамках развіцця кампаніі «Гавары праўду». На першым этапе — стварэнне сацыял-дэмакратычнай партыі парламенцкага тыпа. У далейшым — фарміраванне «Руху» для ўдзелу ў каардынацыі дзеянняў і аб’яднанні палітычных сілаў блізкіх па каштоўнасцях і ідэалогій».

Асноўнымі мэтамі называюцца: «Фармаванне ідэалогіі з прарасійскім ухілам і кансалідацыяй мэтавага электарату: прыватны бізнэс, незалежныя прафсаюзы, інтэлігенцыя і студэнты; удзел у выбарах у органы мясцовай улады і ў палату прадстаўнікоў, стварэнне другой па колькасці фракцыі пасля «Белай Русі»; удзел у працы Еўрапарламента, Еўранэста, Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы».

Адзначаецца, што першапачатковае фінансаванне праекта (каля 500 тысяч даляраў) будзе адбывацца за кошт «нелегальнай» спонсарскай дапамогі, як нацыянальнага сярэдняга і буйнога бізнэсу, расійска-беларускага бізнэсу, так і заходніх фондаў. «Пажаданая дапамога ўлады ў атрыманні спонсарамі партыі «дзяржзамоваў» і/ці ў асваенні некаторых сегментаў рынку», — адзначаецца ў дакуменце.

Праект, паводле Халезіна, датуецца 28 студзеня, г.зн. быў створаны праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў. «Гаворка ў дакуменце пра стварэнне той самай «фракцыі КДБ» у парламенце», — адзначае драматург. Каардынатар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў адказаў Халезіну:

«Вясной-летам 2010 мы працавалі над дакументам па стварэнні палітычнай сілы, потым распрацоўка гэтага дакумента была спыненая. Яго канфіскавалі падчас вобшукаў, ён ёсць у матэрыялах крымінальнай справы, як адзін з доказаў, што мы рыхтавалі пераварот. Наконт канфіскаванага Пятро Марцаў даваў паказанні на судзе над «Гавары праўду». Хтосьці ўзяў гэты дакумент, «творча апрацаваў»
і выкінуў праз таго, хто дакладна яго разашле астатнім. У арыгінальным дакуменце ні пра якія парламенцкія выбары не было гаворкі, гэта ўжо творчая дапрацоўка. Сваю пазіцыю па выбарах Някляеў выказаў», — апраўдваецца Дзмітрыеў.

Асобы, якія раней былі блізкія да кампаніі «Гавары праўду», пацвердзілі «Нашай Ніве», што гэткі дакумент у 2010 годзе існаваў і што дух дакумента супадае з тадышнімі настроямі ініцыятараў кампаніі.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА115

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?16

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі6

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску4

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА115

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць