Грамадства1010

Беларусы — самыя застрашаныя ў свеце

У чарговым сусветным апытанні Службы Гэлапа доля беларусаў, якія адмовіліся адказваць, — найвышэйшая.

Беларускія сацыёлагі ад пачатку 2000-х наракаюць на тое, што ў Беларусі немагчыма дабіцца аб’ектыўных вынікаў даследаванняў, асабліва на палітычныя ці вострасацыяльныя тэмы. Вялізная доля апытаных проста баіцца адказваць. Апошняе даследаванне, праведзенае Службай Гэлапа ў 112 краінах, пацвердзіла гэты трывожны для перспектываў грамадства факт.

Пытанне гучала як:

«Ці СМІ ў Вашай краіне маюць шмат свабоды, ці не?». Беларусь аказалася па адчуванні свабоды СМІ на 4-м месцы з канца.

Месца Краіна Так Не Адмовіліся адказаць
112 Чад 27 72 1
111 Гаіці 28 78 4
110 Арменія 29 47 24
109 Беларусь 30 45 25
108 Маўрытанія 32 64 4…

5 Фінляндыя 94 3 3
4 Швецыя 94 4 2
3 Аўстралія 95 4 1
2 Данія 95 4 1
1 Нідэрланды 95 4 1

Больш за тое, Беларусь аказалася на першым месцы па колькасці апытаных, якія адмовіліся адказваць: аж 25%.

У Беларусі сацыялагічныя даследаванні рэгламентуюцца і ліцэнзуюцца дзяржавай. У сувязі з гэтым на выбарах 2001, 2006 і 2010 гадоў не адбылося вартых даверу экзіт-полаў, з якімі можна было супаставіць звесткі Ярмошынай.

Праўда, варта адзначыць, што ёсць краіны. дзе апытанне Гэлапа не праводзілася зусім, — гэта Паўночная Карэя і М'янма, напрыклад.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

Партыю «Альтэрнатыва для Германіі» падазраюць у перадачы сакрэтных звестак Маскве9

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА1

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней5

Першы раз у гісторыі: у Крыме ўкраінцы знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку і дзве гіпергукавыя ракеты2

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць