Эканоміка

Да 1 снежня інфармацыю пра ўдзельнікаў аўкцыёну па продажы дзярждолі «МТС» абвяшчацца не будзе

Інфармацыю пра ўдзельнікаў аўкцыёну па продажы дзярждолі СТАА «МТС» прынята рашэнне не абвяшчаць да пачатку таргоў 1 снежня. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар Дзяржкамаёмасці Алена Касцюкова.

Тэрмін падачы дакументаў для ўдзелу ў конкурсе закончыўся 15 лістапада.
Тады Дзяржкаммаёмасць паабяцала абнародаваць інфармацыю пра ўдзельнікаў аўкцыёну «праз пару дзён».

Паводле слоў прэс-сакратара, рашэнне аб неабвяшчэнні інфармацыі «прынята з улікам сусветнай практыкі для выканання прынцыпаў добрасумленнай канкурэнцыі».

Раней у кіраўніцтве Дзяржкамітэта па маёмасці разлічвалі мець вялікую колькасць заявак на ўдзел у аўкцыёне.

Нагадаем, што Дзяржкаммаёмасць правядзе аўкцыён па продажы 51-працэнтнай долі ў статутным фондзе СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», што знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і гаспадарчым веданні РУП «Белтэлекам», 1 снежня. Дзяржава гатова прадаць сваю долю ў беларускім аператары сувязі за 1 млрд. долараў. Пра тое, што пакет акцый у СТАА «МТС», які належыць Беларусі, будзе выстаўлены на міжнародныя таргі, заяўляў 8 красавіка віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Калінін.

Ён нагадаў, што прапанова аб куплі кантрольнага пакета СТАА «МТС» паступала ад расійскай кампаніі «МТС». «Вяліся перамовы, але мы не дамовіліся па цане», — сказаў віцэ-прэм’ер. Расіяне прапанавалі беларускаму боку аплаціць толькі частку пакета, а затым выконваць даплату ў залежнасці ад рэйтынгу сотавага аператара на сусветным рынку, аднак у Мінску настойвалі на аплаце ўсяго пакета.

СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» зарэгістравана 4 красавіка 2002 года. Статутны фонд — 5 млн. долараў. Заснавальнікамі з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51% статутнага фонду) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%). Камерцыйная эксплуатацыя сеткі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 пачалася 27 чэрвеня 2002 года. Камерцыйную эксплуатацыю сеткі 3G аператар пачаў у маі 2010 года.

Колькасць абанентаў СТАА «МТС» па выніках другога квартала 2011 года ўзрасла на 4,3% да 4,775 млн. Выручка кампаніі ў другім квартале 2011 года зменшылася на 4,3% у параўнанні з гэткім жа перыядам 2010 года і склала 103,7 млн. долараў. У параўнанні з паказчыкам першага квартала гэтага года выручка скарацілася на 13%.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ38

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ1

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ4

Мінск трапіў у рэйтынг топавых кірункаў для аматараў казіно

Апошнія амерыканскія цэнты прадалі на аўкцыёне амаль за $17 мільёнаў1

«Лукашэнка ўяўляе, што Польшча магла б адмовіцца ад падтрымкі беларускай апазіцыі ў абмен на Пачобута. Гэтага не будзе»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць