У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы
У райцэнтры Смалявічы Мінскай вобласці, як і ў іншых гарадах краіны, паставілі навагоднюю ёлку. Паставілі яе на плошчы ў даволі людным месцы, піша Blizko.by.

Дрэва абгарадзілі невялікім плотам, перад ім усталявалі знакі «цагліна» і «40», а таксама «аб’езд справа».
Ёлочный беспредел
Відэа, знятае з аўтамабіля, выклалі ў TikTok — і панеслася.
Многія каментатары здзівіліся абурэнню аўтараў роліка і пачалі згадваць гістарычныя факты:
- — Наколькі я памятаю, у гэтым месцы ёлку на Новы год ставілі яшчэ ў часы СССР.
- — А чаго смяяцца: 40 гадоў жыву ў горадзе, і ўсе 40 гадоў яе заўсёды ставяць на гэтай плошчы.
- — Мы вельмі радыя і ўдзячныя, што яна зноў тут, а не на возеры. Гэта традыцыя галоўнай плошчы горада Смалявічы.
- — Некалькі дзясяткаў гадоў запар ёлкі на Новы год ставілі менавіта ў гэтым месцы, што вельмі зручна для старога горада. Бо ісці да ёлкі са старога ў новы горад — далёка, і многія гараджане з-за ўзросту пазбаўляюцца свята. Плошча вялікая і руху аўто не перашкаджае.
- — Яе ўжо гадоў 40 так ставяць. Вядома, гэта глупства. У горадзе шмат месцаў для ёлак, але, відаць, па звычцы ставяць у адно і тое ж месца.
Але знайшліся і тыя, хто ўсё ж бачыць у ёлцы на плошчы пэўныя нязручнасці:
- — Вакол ёлкі павінны бегаць дзеткі, а тут машыны аб’язджаюць — нейкі абсурд.
- — Адна ёлка на ўвесь горад — і тая пасярод дарогі.
- — Ужо даўно пара вылучыць для ёлкі асобную пляцоўку ў цэнтры плошчы. Не заўсёды гэта месца было цалкам заасфальтаванае — раней тут было значна больш зялёных зон для адпачынку.
- — Я там на фуры ехаў. Падумаў, што прыснілася: ёлка на дарозе.
Каментары