Культура

Упершыню па-беларуску — казка Карла Калодзі пра ружовае малпянятка

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла з друку казку аўтара кнігі пра Пінокіа Карла Калодзі «Піпі, або Ружовае малпянятка».

Пераклад класічнай італьянскай гісторыі здзейсніла Аксана Данільчык, а за мастацкае афармленне адказвалі майстарка калажоў Маша Мароз і дызайнерка Наста Капульцэвіч, піша bellit.info.

«Піпі, або Ружовае малпянятка» апавядае кранальную і павучальную гісторыю пра маленькае, крыху гарэзлівае, але вельмі добрае малпянятка Піпі, якое пакідае бацькоўскі дом, каб спазнаць свет і знайсці сваё месца ў ім. Ягоныя прыгоды поўныя сюрпрызаў, сяброўства і важных урокаў жыцця.

Наклад унікальнага выдання ўсяго 200 асобнікаў. Кошт — 50 рублёў.

Замовіць можна на сайце tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага, ст. метро Кавальская Слабада), пн-чц з 10:00 па 19:00, пт — 10:00—18:00.

Дастаўка Еўрапоштай па Беларусі, а Белпоштай па ўсім свеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць