Грамадства

У кастрычніку рэальная зарплата паменшылася на 5,2%

У кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2011 года ў Беларусі рэальная зарплата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) паменшылася на 5,2%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За студзень-кастрычнік 2011 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам рэальная зарплата павялічылася на 5,9%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў у Беларусі ў студзені-кастрычніку 2011 года склала 1 млн. 780,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 2 млн. 318 тыс. і ў параўнанні з вераснем 2011 года павялічылася на 2,6%, ці на 57,9 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў кастрычніку гэтага года склала 2 млн. 634,3 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 2 млн. 474,3 тыс., у арганізацыях транспарту і сувязі — 2 млн. 503,9 тыс., сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі — 1 млн. 634,1 тыс., ва ўстановах аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг — 1 млн. 942,3 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 3 млн. 125,2 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 1 млн. 897,8 тыс. рублёў. Ва ўстановах адукацыі сярэдняя зарплата склала 1 млн. 861,7 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 2 млн. 166,3 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 3 млн. 81,6 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў кастрычніку па асобных галінах быў зафіксаваны ў сферы фінансавай дзейнасці — 3 млн. 608 тыс. рублёў, мінімальны — у работнікаў гасцініц і рэстаранаў (1 млн. 626 тыс.).

Максімальны памер намінальнай налічанай сярэдняй зарплаты ў кастрычніку быў адзначаны ў Мінску — 2 млн. 992 тыс. рублёў, мінімальны — у Брэсцкай вобласці (2 млн. 6,5 тыс.). У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 2 млн. 89,4 тыс. рублёў, Гомельскай — 2 млн. 229,2 тыс., Гродзенскай — 2 млн. 112,3 тыс., Мінскай — 2 млн. 319,8 тыс., Магілёўскай — 2 млн. 81 тыс. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць