Эканоміка22

Рост заробкаў у фінансавай сферы Беларусі аднавіўся, у будаўніцтве — абвал даходаў

Вынікі адносна жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца ўрадам і Нацбанкам Беларусі даюць усё больш прыкметны эфект:
у кастрычніку 2011 года сярэдні заробак у краіне знізіўся ў рэальным выражэнні на 5,2% у параўнанні з вераснем і склала 2,318 млн рублёў.

У намінальным выражэнні рост склаў усяго 2,6% пры інфляцыі 8,2%.

У рэальным выражэнні зарплата ў кастрычніку 2011 года склала ўсяго 90,5% ад зарплаты ў кастрычніку 2010 года.

Але пры гэтым розныя галіны эканомікі закранула спадам заробкаў у рознай ступені. Сапраўдная катастрофа спасцігла будаўніцтва, дзе сярэдняя зарплата ў кастрычніку склала 2,474 млн — усяго 73,3% ад рэальнай зарплаты ў кастрычніку 2010 года.

Гэта значыць, за год зарплата будаўнікоў упала ў рэальным выражэнні амаль на чвэрць, ледзь не да сярэдняга ўзроўню па краіне.

Праўда, у кастрычніку 2011 года ў параўнанні з вераснем зарплата ў будаўніцтве вырасла на 3,9%, што не нашмат перавышае сярэднія тэмпы росту, але ўсё роўна істотна ніжэйшае за тэмпы інфляцыі.

Ніжэйшым за тэмпы росту цэнаў у кастрычніку стала нават павелічэнне заработнай платы ў сферы, звязанай з вылічальнай тэхнікай, дзе зарплата паднялася на 6,3% да 7,243 млн. Але дадзеная галіна ўсё роўна засталася лідарам па ўзроўні заработнай платы, якая павялічылася ў параўнанні з кастрычнікам 2010 года нават у рэальным выражэнні, прычым даволі істотна, на 39,9%. Тэмпы росту таксама рэкордныя.

У сферы вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў, гэта значыць на НПЗ, зарплата ў кастрычніку павялічылася, нашмат — на 17,5% — апярэдзіўшы інфляцыю, да 5,978 млн.

У кастрычніку 2011 года, пасля некаторага зніжэння ў верасні, аднавіўся рост заработных плат у фінансавай сферы. У банках (у сферы фінансавага пасярэдніцтва) заробак вырас на 8,2% — да 3,718 млн, а ў страхаванні — на 9,8% — да 2,841 млн. Гэта значыць, фінансісты кампенсавалі інфляцыю за кастрычнік. Аднак ад ўзроўню кастрычніка 2010 зарплата ў дадзеных сферах адстае ў рэальным выражэнні на 10,5% і 7,6% адпаведна.

Пасля значнага ўздыму ў верасні ў кастрычніку зменшыўся заробак у адукацыі (на 4,3% да 1,862 млн), а таксама ў ахове здароўя і сферы сацыяльных паслуг (на 5,2% — да 1,942 млн). З улікам значнага росту цэн у кастрычніку гэта вельмі непрыемна, аднак у рэальным выражэнні зарплата засталася крыху вышэйшай за ўзровень кастрычніка 2011.

Даволі значна — на 6,2% — у кастрычніку вырасла зарплата ў сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы, дасягнуўшы 1,634 млн. Аднак у рэальным выражэнні ад узроўню зарплаты за кастрычнік 2010 года яна склала 95,2%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?5

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?8

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»4

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?5

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць