Афіша

Фэст лірычнай культуры — 5 і 6 снежня

Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст запрашае на першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

Вас чакае сустрэча з беларускімі паэтамі і музыкамі! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.

Будуць конкурсы і падарункі.

Фэст адбудзецца 5 і 6 снежня ў мінскім клубе «LOFT» (П.Броўкі, 22).

Пачатак усіх мерапрыемстваў, а 19-й.

Выступоўцы 5 снежня:

Алесь Камоцкі

Віктар Шалкевіч

Андрэй Плясанаў

Таццяна Беланогая (Маладзечна)

Таццяна Салаўёва (Гродна)

Адмысловыя госці —

Стэфан Эрыксан

Рыгор Барадулін

Алесь Разанаў

гурт «Яблынька» (Гарадок-Полацк)

і іншыя.

Выступоўцы 6 снежня:

Аkute (Магілёў)

Recha

Cпрат (Брэст)

BosaeSonca

Князь Мышкін

PANaNieba (Вілейка)

Dzivasil

Nevma (Магілёў)

і іншыя.

Вядоўца фэсту — Валярына

Папярэдняе браніраванне квіткоў — па адрасе [email protected]. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад, Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме — «Фэст Бронь». Колькасць месцаў абмежаваная). Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (П. Броўкі, 22).

Цана квіткоў: першы дзень — 20 000, другі дзень — 40 000, на два дні — 50 000, за столікам на адзін вечар — 50 000 руб.

Для журналістаў уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на [email protected] ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад, Гервасій Выліваха +3, часопіс «Апраметная», ул. фотакар), у тэме — «месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы таксама дазволеныя — толькі папярэдзьце загадзя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць