Культура66

Будынак Рэдакцыі «Нашай Нівы» прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю

А разам з ім — яшчэ амаль 100 пасляваенных збудаванняў Мінска.

Мінгарвыканкам істотна пашырыў спіс помнікаў гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Мінску. У лістападзе ў яго былі ўключаны яшчэ 92 дамы, абсалютная большасць з якіх пабудаваныя пасля вайны. Гэта дамы па вуліцах Якуба Коласа, Кісялёва, Захарава, Камуністычнай, Валадарскага, Камсамольскай і іншых. Цікава, што

ў спіс трапіў будынак, у якім знаходзіцца Рэдакцыя «Нашай Нівы» — па адрасе Казлова, 7.
У ім якраз працягваецца капітальны рамонт, вось толькі ні гісторыкаў, ні іншых спецыялістаў, якія б гарантавалі захаванне будынка, на аб'екце не працуе.

Што азначае ўключэнне ў спіс помнікаў гісторыка-культурнай каштоўнасці? Перадусім, нязменным павінен заставацца фасад будынка.

Хто паспеў устанавіць шклапакеты і спадарожнікавыя талеркі, застанецца з імі, але астатнія рабіць рамонтныя працы такога кшталту ўжо не змогуць.

Раптам узніклая ўвага дзяржавы да будынкаў 1950-ых гадоў здзіўляе грамадскасць. «Гісторык Іван Сацукевіч паказваў складзены ім спіс няўнесеных дамоў у Мінску ХІХ — пер. пал ХХ ст., дык у яго там выходзіла за 200 аб’ектаў. Яны так і засталіся без абароны», адзначае блогер cymus.

«Будынкі ў 1950-ых гадах ствараліся па індывідуальных праектах, на іх прыгожыя элементы дэкору.
Гэта важны перыяд развіцця архітэктуры, такія дамы варта захоўваць», — растлумачыў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць