Усяго патроху22

У Белавежскую пушчу прыехалі з Паўночнага полюса Снягурка і Матухна Зіма

Амаль 1,5 тыс. чалавек прыехалі 3 снежня ў сядзібу беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, дзе праходзіць сустрэча Снягуркі і Матухны Зімы.

У першыя выхадныя снежня яны традыцыйна вяртаюцца сюды з Паўночнага полюса і да вясны разам з Дзедам Марозам сустракаюць гасцей. У гонар іх прыезду галоўны навагодні персанаж штогод праводзіць свята.

Госці, якія прыехалі сёння ў сядзібу разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і Матухнай Зімой, будуць вадзіць карагоды вакол ёлкі, удзельнічаць у розных конкурсах, змогуць пакатацца на навагоднім цягніку і ў запрэжанай коньмі калясцы.

У сядзібе адкрыта выстава работ майстроў народнай творчасці Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, праходзіць выступленне творчых калектываў рэгіёну.

Як паведамілі ў сядзібе, з гэтага дня ў рэзідэнцыі галоўнага беларускага Дзеда Мароза пачынаюцца пераднавагоднія святы, і традыцыйна ўзрастае колькасць гасцей. Найбольшая колькасць наведвальнікаў сядзібы, якая адкрыта круглы год, прыходзіцца на снежань і студзень.

Штогод колькасць наведнікаў Дзеда Мароза расце. У прыватнасці, за 11 месяцаў гэтага года ў яго пабывала 85 тыс. чалавек. За такі ж перыяд 2010 года — 74. тыс. чалавек.

Сядзіба беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы была адкрыта ў снежні 2003 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць