Грамадства66

Падаткавікоў зацікавіла сям'я Лябедзькі

Уся сям'я палітыка павінна падаць дэкларацыі за пяць гадоў.

Уся сям’я Анатоля Лябедзькі павінна здаць падатковыя дэкларацыі за тры або пяць гадоў. Па словах лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прыйшлі адмысловыя паведамленні.

Пры гэтым Анатоль Лябедзька адзначае, што яго сын апошнія гады знаходзіўся фактычна ўвесь час на навучанні. Палітык адзначае, што такім чынам улады спрабуюць аказваць псіхалагічны ціск:

— Відавочны нейкі агульны падыход адмысловага псіхалагічнага ціску. Так я пакуль ацэньваю гэтую сітуацыю. Мяне глыбока капалі апошні раз ледзь не за 15 гадоў. З канца 80-х гадоў давялося збіраць розныя паперкі. Гэта ўсё займае даволі шмат часу. Падчас выбарчай кампаніі таксама ў 2008 годзе прадастаўляў дэкларацыю. Пасля гэтага было нейкае зацішша, а цяпер — новы ўсплеск. Яны матывацыі сваіх дзеянняў ніякай не даюць, яны толькі даюць спасылку на артыкул 12 закона Рэспублікі Беларусь «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі маёмасці і прыбыткаў».

Зыходзячы з ранейшай практыкі, адзначае Анатоль Лябедзька, загад відавочна ідзе з Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Падатковая інспекцыя яго папросту выконвае, паведамляе сайт Вясны’96 са спасылкай на Радыё Рацыя.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць