Навошта ў Расію ехаць, калі ў Беларусі можна атрымліваць 6 млн рублёў, кажа міністр працы.
Трэба заахвочваць людзей працаваць у Беларусі, заявіла сёння міністр працы і сацабароны Мар’яна Шчоткіна, адказваючы на пытанні дэпутатаў.
«Вядома, сёння трэба зацікавіць чалавека працаваць тут, але гэта павінна быць комплексна», — адзначыла Мар’яна Шчоткіна. Выступаючы перад журналістамі, яна дадала:
«Ёсць Саюзная дзяржава, ёсць АЭП, а гэта адкрытыя граніцы… Чалавек заўсёды выбірае там, дзе лепш».Міністр падкрэсліла, што неабходна ствараць такія ўмовы ў Беларусі.
Паводле даных Мінпрацы, за 9 месяцаў 2010 года з краіны па працоўных дагаворах выехалі 4821 чалавек, а за аналагічны перыяд гэтага года — 4565 чалавек. У той жа час са студзеня па верасень мінулага года ў Беларусь прыехалі 4634 працоўныя мігранты, а ў гэтым годзе — больш як 6,6 тыс. чалавек. З іх 401 чалавек — гэта кіраўнікі і высокакваліфікаваныя кадры, адзначыла Мар’яна Шчоткіна.
У Расіі, напрыклад, зарплата, як правіла, вышэйшая, але калі чалавек працуе там доўгі час, то ў яго і зусім іншыя траты. У
Беларусі ж сярэдняя зарплата ў некаторых сферах дасягае Br6 млн.Міністр лічыць, што зарплата і сацпакет — гэта адны з асноўных умоў для ўтрымання персаналу.
У той жа час рост заработнай платы павінен быць абумоўлены паступленнем грошай у бюджэт, а для гэтага патрэбна добрая работа рэальнага сектара эканомікі.
«Чалавек павінен зарабляць сваю зарплату, а не атрымліваць «палучку», —падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна.
Гаворачы аб магчымым павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду, яна паведаміла, што гэта закладзена ў праграмных дакументах на 2012 год, але памер павышэння пакуль не агучыла.
Адказваючы на пытанні парламентарыяў наконт некаторага дэфіцыту кадраў у органах мясцовай улады, міністр сказала: «Найбольшая складанасць па заработных платах назіраецца ў пасялковых выканаўчых камітэтах. У цэлым па дзяжорганах мы цяпер праводзілі маніторынг. Вакансіі там — амаль 2 працэнты. Гэта параўнальна няшмат».
Была закранута і тэма аптымізацыі колькасці работнікаў розных арганізацый і прадпрыемстваў у сувязі з мадэрнізацыяй эканомікі. Службы занятасці, паводле слоў міністра, садзейнічаюць рэструктурызацыі і мадэрнізацыі. Была распрацавана кадравая дыягностыка для прадпрыемстваў. Яе прайшла 331 арганізацыя, у 21 з іх выяўлена 444 чалавекі залішняга персаналу. «Калі сёння вы ўжо ведаеце, што ў вас будзе скарочана гэта рабочае месца, ліквідаваны гэты цэх, то давайце знойдзем разам з наймальнікам, куды працаўладкаваць людзей», — адзначыла Мар’яна Шчоткіна.
Яна таксама дадала, што для развіцця прадпрымальніцтва павялічваецца колькасць бязвыплатных субсідый, службы занятасці распрацоўваюць
Адказваючы на пытанне наконт увязкі шэрагу выплат з базавай велічынёй, міністр нагадала, што базавая даўно не пераглядалася. «Сёння, наколькі я ведаю, Міністэрства фінансаў разглядае гэта пытанне», — дадала яна. Аднак гэта даволі складанае пытанне, паколькі базавая ўвязана таксама з арэнднай платай і многім іншым. «Будзем глядзець па гэтай сітуацыі — па ўвязцы на іншую велічыню (не базавую. — Заўвага БЕЛТА)», — дадала Мар’яна Шчоткіна.
Каментары