Грамадства

Фонд Эберта спыняе сваю дзейнасць у Беларусі — рашэнне беларускіх уладаў

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла факт закрыцця беларускага прадстаўніцтва фонду Фрыдрыха Эберта.

«Мы прынялі такое рашэнне ў сувязі з тым, што дзейнасць фонду не ў поўнай меры адпавядае крытэрам канструктыўнага ўзаемадзеяння з органамі дзяржаўнага кіравання Беларусі», — заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Трэба таксама прызнаць, — дадаў ён, — што на гэтае рашэнне паўплывала рэзкая радыкалізацыя пазіцыі Германіі ў дачыненні да Беларусі, адказнасць за якую цалкам і поўнасцю ляжыць на нямецкім баку».

* * *

Фонд імя Фрыдрыха Эберта з’яўляецца адным з найбуйнейшых некамерцыйных фондаў Германіі, блізкім да Сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён быў заснаваны ў 1925 годзе і названы ў гонар першага ў гісторыі Германіі дэмакратычна абранага кіраўніка дзяржавы. Прадстаўніцтвы фонду працуюць больш чым у 100 краінах.

Беларускае прадстаўніцтва было адкрыта ў Мінску ў 1997 годзе. Яно займалася падтрыманнем кантактаў з дзяржаўнымі ўстановамі, няўрадавымі арганізацыямі, вядомымі палітычнымі і грамадскімі дзеячамі. Так, напрыклад, адным з праектаў прадстаўніцтва была арганізацыі ў Мінску дыспутаў памяці Ёханэса Рау з удзелам вядучых нямецкіх палітыкаў.

У 2006 і 2008 гадах у прадстаўніцтва фонду ўжо ўзнікалі праблемы — яно было пазбаўлена дазволу на ажыццяўленне дзейнасці ў Беларусі, але тады гэтае пытанне ўдалося ўрэгуляваць.

Цяперашняе рашэнне беларускіх уладаў закрыць мінскае прадстаўніцтва фонду Эберта з’яўляецца вельмі трывожным сігналам, заявіла ў каментары радыёстанцыі «Нямецкая хваля» дэпутат бундэстага ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Ута Цапф. «Мы мала што можам зрабіць у цяперашняй сітуацыі, паколькі адносіны з Беларуссю практычна замарожаны», — сказала яна.

Цапф выказала надзею на тое, што МЗС Германіі не пакіне без увагі гэты факт і дасць яму належную ацэнку.

Афіцыйнага каментара нямецкага боку наконт рашэння ўладаў Беларусі закрыць прадстаўніцтва фонду Эберта пакуль няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»34

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку14

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»34

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць