Грамадства44

У Магілёве збіраюць подпісы супраць вылучэння Ярмошынай у ЦВК

Актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі пачаў збіраць подпісы грамадзянаў, каб адклікаць вылучэнне Лідзіі Ярмошынай у кандыдаты сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Паводле Аляксея Паўлоўскага, спадарыня Ярмошына не можа працаваць у ЦВК, які зацвярджае вынікі галасавання на выбарах і рэферэндумах.

Аляксей Паўлоўскі заяўляе, што «масавы пратэст не дазволіць 21 снежня зацвердзіць Лідзію Ярмошыну ў склад ЦВК». Актывіст спадзяецца, што яго ініцыятыву падтрымаюць усе апазіцыйныя палітычныя партыі і рухі.

«У інтэрвію „Радыё Свабода“ Лідзія Ярмошына заявіла, што магілёўскі аблвыканкам і савет дэпутатаў вылучылі яе ў сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Мы, падпісанты гэтага звароту, катэгарычна супраць гэтага вылучэння. Бо за час старшынявання ў ЦВК вынікі выбараў і рэферэндумаў фальшаваліся. Незалежнымі назіральнікамі фіксаваліся шматлікія парушэнні. Вынікі выбараў і рэферэндумаў не прызнаваліся цывілізаванымі краінамі. Праз гэта ў дачыненні да Беларусі выкарыстоўваюцца эканамічныя і іншыя санкцыі, а кіраўніцтва краіны патрапіла ў спіс „неўязных“. Цяпер у нас самая вялікая інфляцыя, дэвальвацыя рубля, зніжэнне ўзроўню жыцьця народу, недавер да ўлады і выбараў. Каб не паўтараць памылак, мы патрабуем адклікаць вылучэнне ад Магілёўшчыны ў ЦВК Ярмошынай. Гэта ўздыме аўтарытэт нашай краіны ў вачах цывілізаванага свету», — зазначае Аляксей Паўлоўскі.

Зварот Паўлоўскага з подпісамі тых хто падтрымлівае яго ініцыятыву адрасаваны афіцыйнаму кіраўніку Беларусі, Магілёўскаму аблвыканкаму і савету дэпутатаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА20

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА20

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць