Расійскі рэжысёр Аляксандр Сакураў, узнагароджаны ў панядзелак ганаровым японскім Ордэнам узыходзячага сонца з залатымі промнямі, выказаў меркаванне, што «напэўна, трэба аддаць японскаму народу выдатныя землі, якія ім належалі».
Узнагароду знакаміты рэжысёр атрымаў ад імя імператарскай сям’і з рук генеральнага консула Японіі ўСанкт-Пецярбургу Ічыра Кавабаты.
«Шмат гадоў я пражыў разам, а не побач з Японіяй… Быў час, калі Японія была адзінай краінай, што падтрымала мяне і маіх
Рэжысёр падкрэсліў, што Расіі ёсць чаму павучыцца ў японскага народа. «І, напэўна, трэба аддаць японскаму народу выдатныя зямлі, якія належалі ім», — цытуе яго РІА «Навіны».
Генеральны консул Японіі адзначыў, што на яго радзіме Сакурава ведаюць не толькі як вялікага рэжысёра, але і як «вялікага японафіла».
«Аляксандр Сакураў зняў чатыры карціны, як мастацкія, так і дакументальныя, у якіх раскрыў псіхалогію і нацыянальныя асаблівасці японскага народа», — сказаў ён на цырымоніі ўзнагароджання.
У сярэдзіне чэрвеня стала вядома, што два дэсантныя верталётаносцы «Містраль», кантракт на закупку якіх нядаўна падпісалі Расія і Францыя, паступяць на ўзбраенне Ціхаакіянскага флоту і будуць забяспечваць бяспеку Курылаў.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары