Літаратура8282

Сяргей Дубавец. Той, хто з'ехаў. Той, хто застаўся

Той, хто зьехаў зь Беларусі, — здраднік, чужак і вораг. Ён ня любіць Радзімы, яе спадчыны і культуры. Ён падлягае выкрыцьцю і забыцьцю.

Той, хто застаўся, — сапраўдны патрыёт, ён працуе дзеля Радзімы, калі патрабуе выкрыцьця і забыцьця таму, хто зьехаў.

Той, хто зьехаў, жыруе на замежных харчах, як тлусты нямецкі бюргер, што купаецца ў піве з сасіскамі, ён падлягае выкрыцьцю і забыцьцю.

Той, хто застаўся, — сапраўдны патрыёт, ён не афішуе сваіх даходаў і патрабуе выкрыцьця і забыцьця таму, хто зьехаў.

Таму, хто зьехаў, не павінна быць куды вяртацца. Ён падлягае выкрыцьцю і забыцьцю.

Таму, хто застаўся, няма як зьехаць. Ён мусіць патрабаваць выкрыцьця і забыцьця таму, хто зьехаў.

Яны ніколі не сустрэнуцца ў жыцьці.

Той, хто зьехаў, будзе пазьбягаць размоваў пра тое, якую цану ён заплаціў за тое, каб зьехаць.

Той, хто застаўся, будзе пазьбягаць размоваў пра тое, якую цану ён заплаціў за тое, каб застацца.

Той, хто зьехаў, ніколі не атрымае асалоды ад твораў таго, хто застаўся, і не прасякнецца яго патрыятызмам, бо ён здраднік, чужак і вораг. Той, хто застаўся, ніколі не прачытае кніг таго, хто зьехаў. Бо яны напісаныя здраднікам, чужаком і ворагам.

Той, хто зьехаў, ня можа.

Той, хто застаўся, павінен.

Той, хто зьехаў.

Той, хто застаўся.

Той, хто зьехаў, ня мае й ня можа мець дараваньня.

Той, хто застаўся, сапраўдны патрыёт Беларусі.

Той, хто зьехаў, зьехаў таму, што той, хто застаўся, застаўся.

Той, хто застаўся, застаўся таму, каб патрабаваць выкрыцьця і забыцьця таму, хто зьехаў. Бо той — здраднік, чужак і вораг.

Каментары82

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі7

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ2

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя8

Англія выйшла ў чвэрцьфінал, удзесяцёх зламаўшы Мексіку3

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету12

Украінскія вайскоўцы назвалі сітуацыю на Краматорскім кірунку «крытычна складанай»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі7

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць