Грамадства

Бяляцкаму ў СІЗА перадалі тэлевізар

Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна (Мінская вобласць), яго калегі перадалі тэлевізар і цёплыя рэчы.
Пра гэта аведаміла жонка асуджанага праваабаронцы Наталля Пінчук.

«Яго паплечнікі па праваабарончай арганізацыі „Вясна“ перадалі яму тэлевізар і цёплыя рэчы. Усё прынялі. Тэлевізар перадалі, таму што Алесь апынуўся адарваны ад любой інфармацыі з любых крыніц», — сказала жонка.

Яна таксама паведаміла аб атрыманні першага ліста ад Бяляцкага з Жодзіна. «Ён напісаў гэты ліст яшчэ 2 снежня, у той час, як яго перавялі ў Жодзіна. Аднак атрымала я яго толькі ў мінулую суботу, 10 снежня. Гэта значыць, што доўга ідзе карэспандэнцыя. Тым не менш, калі ліст ад яго дайшоў, то значыць, ён можа пісаць, і мы маем магчымасць з ім перапісвацца», — сказала жонка асуджанага.

«Тон ліста такі ж, як і раней. Ён ні на што не скардзіцца. Мабыць, ён выбраў такі тон, каб мяне не занадта непакоіць», — мяркуе Наталля.

Разам з тым яна занепакоена пераводам мужа ў іншы следчы ізалятар — з Мінска ў Жодзіна. «Прычым інфармацыя пра яго перавод нам стала вядомая практычна выпадкова. Па тым, якія перадачы туды прымаюць, стала зразумела, што там больш жорсткі рэжым утрымання», — сказала Наталля.

Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» — 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць вынесены праваабаронцу прыгавор палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.

2 снежня Бяляцкага перавялі са сталічнага следчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага ў СІЗА Жодзіна (Мінская вобласць).

Каментары

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць