Свет11

Дачка Кадафі піша ў Гаагу, спрабуючы знайсці вінаватых у забойстве экс-лідара Лівіі

Дачка Муамара Кадафі Аbша Кадафі звярнулася праз свайго адваката Ніка Каўфмана ў Міжнародны крымінальны суд (МКС), каб даведацца пра расследаванне гібелі бацькі.
Пра гэта паведаміў у сераду сам Каўфман.

Ён напісаў пракурору МКС ліст з мэтай высветліць, ці было пачатае расследаванне па факце забойства бацькі Аішы і яе брата Муатасіма. У дакуменце падкрэсліваецца, што Муамар Кадафі і яго сын Муатасім «былі забітыя асабліва жорсткім чынам, а іх целы былі пазней выстаўленыя на ўсеагульны агляд і падвяргаліся здзеку насуперак мусульманскаму праву».

Каўфман таксама заявіў, што яго кліентка перажыла наймацнейшы нервовы стрэс пасля таго, як «фатаграфіі гэтай расправы былі паказаныя ўсяму свету». «Да гэтага часу ні Аіша, ні яе сям’я не былі праінфармаваныя вашым офісам (маецца на ўвазе МКС) аб пачатку следства для высвятлення абставінаў гэтых жорсткіх забойстваў», — гаворыцца ў лісце. Акрамя таго, адвакат збіраецца высветліць, ці праводзяць цяперашнія лівійскія ўлады ўласнае расследаванне здарэння.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы35

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак3

Біяграфічны фільм пра Майкла Джэксана б'е рэкорды глядацкіх сімпатый5

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы8

Хакеіст мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пайшоў гуляць у НХЛ. Лукашэнка спадзяваўся, што ён не «збяжыць»4

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў30

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы35

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць