Грамадства55

Продаж гарэлкі ў Беларусі вырас больш чым на 19%

Яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 46,1%.

Паводле звестак Белстата, у студзені—лістападзе 2011 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 19,3% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Прададзена 11 млн. 69,5 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 46,1% (у студзені—лістападзе 2010 года — 42,6%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—лістападзе 2011 года склала 10,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 7,6 трлн. рублёў.

Піва за 11 месяцаў прададзена 31 млн. 932,5 тыс. дал, што на 11,5% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 13,3% (за студзень—лістапад 2010 года — 13,1%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 963,3 тыс. дал (+33,6%), вінаградных він — 2 млн. 787,7 тыс. дал (+13,5%), пладовых він — 14 млн. 641,1 тыс. дал (-6,1%). Пладовыя віны занялі 27,4% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—лістападзе 2010 года — 32,2%).

Каньяку і брэндзі прададзена 287,8 тыс. дал (+28,9%), пеністых він і шампанскага — 1 млн. 193 тыс. дал (+26,3%), слабаалкагольных напояў — 773,7 тыс. дал (-32,5%).

Каментары5

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць