Каб гадзінамі не стаяць на літоўскай мяжы, беларусы купляюць спецыяльныя пропускі
Дакумент можна набыць у Дзяржпагранкамітэце.
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў чэргі на межах расцягваюцца на многія кіламетры. І тое, што мытня і памежнікі на пунктах пропуску працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, не ратуе.
У мінулую суботу на пункце пропуску Каменны Лог была вялізная чарга, у якой людзі прастаялі некалькі гадзін, назіраючы, як досыць шмат машын гэтую самую чаргу аб’яхджаюць.
— Пакуль мы стаялі ў чарзе, з 8 раніцы да 11 міма нас праехала прыкладна 50 аўтамабіляў без чаргі, — кажа мінчанка Юлія. Якраз столькі машын стаяла ў нашай чарзе.
Аказваецца, права праезду без чаргі дае спецыяльны пропуск, які можна купіць у Дзяржпагранкамітэце.
— Пропуск дае права на пазачарговы ўезд на тэрыторыю пункта пропуску, — расказалі ў Службе ўліку і выдачы пропускаў Дзяржпагранкамітэта. —
Выдаецца ён індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычным асобам, якія займаюцца замежнагандлёвай дзейнасцю.Каб атрымаць такі пропуск, трэба аформіць заяву і прыкласці да яго пакет дакументаў аб замежнагандлёвай дзейнасці, дзе значыцца, што ў вас ёсць дамова з замежным партнёрам.
Каштуе гадавы пропуск 1 мільён 225 тыс. рублёў. На паўгода — 630 тысяч рублёў, а на месяц — 140 тысяч рублёў. Для замежных юрыдычных асоб ён будзе каштаваць даражэй.
— Пропуск імянны, і па ім
Аднак цяпер выдачу пропускаў давялося прыпыніць да студзеня.
— Утвараецца чарга ўжо з пазачаргавікоў, — кажуць у пункце пропуску Каменны Лог. Мяркуючы па колькасці аўтамабіляў, якія толькі ў суботу перасеклі мяжу без чаргі, з замежнагандлёвай дзейнасцю ў Беларусі ўсё ў парадку.
Афіцыйна
«Чэргі ўтвараюцца праз кантрабандыстаў»
— Чэргі ўзнікаюць не праз пазачаргавіуоў, а праз тых, хто незаконна вывозіць з краіны цыгарэты і бензін. Яны і складаюць асноўную масу тых, хто курсіруе паміж межамі, — кажа начальнік
А ў гэты час…
Многія беларусы, якія не хочуць стаяць у чэргах на мяжы… пераходзяць яе пешшу.Даязджаюць да мяжы на аўтамабілі, праходзяць пашпартны кантроль, а на літоўскім баку іх сустракаюць або сябры, або загадзя выкліканы таксіст. Да прыкладу, даехаць ад пункта пропуску Катлоўка да Вільні на прыватніку каштуе прыкладна 40 літаў (каля 130 тысяч беларускіх рублёў).
Каментары