Літаратура

Янка і Надзея Запруднікі. Развітанне яшчэ з адным годам

Ліст да сваякоў і сяброў

Працуючы шахтаром у Англіі ў 1949 годзе — гэта 62 гады таму! — і займаючыся крыху паэзіяй для нашага часапісу «Наперад!», я пачаў адзін свой верш (пад загалоўкам «На грыве дзён») радком: «Дні лятуць, як спуджаныя коні». Сёньня трэба было б напісаць ужо «Гады лятуць, як спуджаныя коні»…

Максім Багдановіч, выказваючыся на падобную тэму, зазначыў яшчэ: «І мы ляцім… да зор». Згадка пра «зоры» вельмі пацяшальная. Ну, але пакуль мы на зямлі, дык выпадае аглянуцца на год, які канчаецца, ды, пэўна ж, «зазірнуць» у год наступны, хоць бы адно пажаданьнямі-спадзяваньнямі. Бо ведама, што пра будучыню нам нічога ня ведама. Дый наша веда пра сваю мінуўшчыну застаецца пашматкаваная на фрагмэнты. Асабліва, калі чалавек дажыў да такога веку, як у мяне. Сёньняшнія дні, напоўненыя канкрэтным зьместам, ператвараюцца ў сваёй бальшыні амаль адразу ж у дзіркі памяці. Таму я гадамі ўжо вяду свае каляндарыкі-дзёньнічкі, у якіх часамі знаходзіш пасьля патрэбныя для сябе даведкі. Каляндарыкі гэтыя, бывае, цікава перачытваць праз пэўны адрэзак часу. Адзін радок узбуджае іншы раз цэлы пласт памяці. У ангельскай мове ёсьць трапны тэрмін на такую зьяву — memory lane = сьцежка ўспамінаў.

У нас з Надзяй на сьцежцы ўспамінаў пра сёлетні год, калі ня браць у рукі каляндарыка, памятных падзеяў засталося ня так ужо й шмат. Цэлы год прасядзелі дома. Намер паехаць у Сьвятую Зямлю, далучыўшыся да тутэйшай грэцкай грамады, на жаль, ня збыўся. Год прайшоў даволі манатонна: у царкву, з царквы; у клюб (спартовы), з клюбу; ад кампютара да стала, ад стала да кампютара; і г. д. Нават у Нью-Ёрк, хоць і намерваліся, ні разу ня зьезьдзілі, каб узбагаціцца нейкім новым настроем. Усё гэта пішацца, каб панаракаць крыху. Можа хто-небудзь зжаліцца. Чалавеку падабаецца, калі яго нехта пашкадуе. Але калі па-гаспадарску глянуць на год, які вось-вось кане ў прорву памяці, дык сякія-такія вынікі можна адзначыць. Па-першае, трымалі сталую лучнасьць зь сям’ёй, зь сябрамі. Шмат каму памаглі парадамі, грашыма, кнігамі, лістамі, асабістым удзелам у той ці іншай справе. Завяршылі апрацоўваньне тэксту кнігі пра беларускія фэстывалі, здаўшы нядаўна тэкст Міколу й Іры Дуткам на макетаваньне ды ілюстраваньне. Адбылі саўт-рывэрскі фэстываль, адзначылі Янкавы 85-я ўгодкі, адсьвяткавалі хрэсьбіны Тамарынай дачушкі. Давялося і паніхіды сьпяваць, і нябожчыкаў праводзіць, і нэкралёгі пісаць. Поўны жыцьцёвы цыкль! І пакуль мы ў ім, мы задаволеныя. Бо ёсьць толькі тое, што ёсьць. Дзякаваць Богу, што ня было большых клопатаў, хваробаў, сварак, якімі, калі глянеш навокала, поўніцца рэчаіснасьць.

Вось з такім паглядам на жыцьцёвую плынь сустракаем Новы Год. Будзем і ў ім трымацца разам, будзем адчуваць нашу далейшую супольнасьць. Бо ў цяплыні працягнутай рукі ляжыць прыемнае адчуваньне камфорту й бясьпекі, зь якім лягчэй жывецца й весялей глядзіцца на гэты Божы сьвет.

Дык з Новым Годам і са старым сяброўствам! Вясёлых Каляд!

Каментары

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму4

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй9

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму4

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць