Грамадства33

Урад абяцае лібэралізацыю эканомікі

На высокім узроўні гучаць запэўніваньні пра падтрымку прыватнага бізнэсу і гатоўнасьць да прыходу замежнага капіталу.

На высокім узроўні гучаць запэўніваньні пра падтрымку прыватнага бізнэсу і гатоўнасьць да прыходу замежнага капіталу.

Выніковае паседжаньне Савету міністраў 6 лютага ад вынікаў мінулага году хутка перайшло да задачаў на год бягучы, піша газэта «Белорусы и рынок». Перад урадам стаіць супярэчлівая задача, мяркуе тыднёвік, — каб прыстасаваць эканоміку да новых цэнавых умоваў, неабходна распрацаваць захады па абароне насельніцтва, мінімізацыі стратаў бюджэту, падтрымцы рэальнага сэктару эканомікі. У цэлым праблему будуць вырашаць адміністратыўнымі спосабамі: рост цэнаў на прыродны газ і тарыфаў на электра- і цеплаэнэргію для стратэгічных прамысловых прадпрыемстваў будзе стымлівацца. Некаторыя прадпрыемствы канцэрну «Белнафтахім» атрымаюць ільготы ў выглядзе таньнейшых коштаў на энэргарэсурсы, а ў цэлым канцэрн пазбавіцца ад абавязку субсыдыяваць сельскую гаспадарку. Апошняя, да ўсяго, пазбавіцца ільготаў пры закупцы нафтапрадуктаў. У сярэднім узровень ільготных коштаў на электраэнэргію для рэальнага сэктару беларускай эканомікі ў 2007 г. будзе вагацца ад 5да 50%.

Нівэляваць страты ад новых коштаў на газ і ўвядзеньня мытаў на нафты ўрад мяркуе таксама за кошт прыватызацыі некаторых прадпрыемстваў нафтахімічнай прамысловасьці. Галоўнае, каб інвэстар валодаў дастатковымі фінансавымі рэсурсамі для мадэрнізацыі, сыравіннымі рэсурсамі для загрузкі гэтых прадпрыемстваў і рынкамі збыту, кажа віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Пры гэтым дзяржава гатовая прапанаваць да 70% акцыяў, адмовіўшыся ад кантрольнага пакету. Разглядаецца таксама магчымасьць перадачы прыватнікам стратных дзяржпрадпрыемстваў.

Прэм’ер Сідорскі ў сваю чаргу загадаў Міністэрству фінансаў прыцягнуць 1,5 мільярды даляраў замежных крэдытаў. Задача малавыканальная, улічваючы той факт, што зь мінулагоднім заданьнем (990 мільёнаў даляраў) Міністэрства фінансаў ня справілася. Аднак міністар фінансаў Мікалай Корбут аптымістычна абяцае, што праз пяць год беларускую эканоміку будзе не пазнаць дзякуючы прытоку замежных інвэстыцыяў.

Для гэтага нашую эканоміку давядзецца перабудаваць, скараціць выдаткі і, магчыма, перагледзець інвэстыцыйную палітыку, тлумачыць М. Корбут.

Выклікае цікавасьць усплёск клопату з боку ўраду да прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу. Прэм’ер Сідорскі выказаўся за тое, што дзяржава павінна мінімізаваць умяшаньне ў работу малога і сярэдняга бізнэсу. Варта адзначыць, што зроблена гэта было падчас пасяджэньня Прэзідыума Саўміна, прысьвечанага абмеркаваньню праекту Дзяржаўнай праграмы судзейнічаньня занятасьці насельніцтва Беларусі на 2007 г. «Неабходна стварыць максымальна камфортныя ўмовы для таго, каб разьвіваўся празрысты бізнэс, каб у поўным аб’ёме выплачваліся падаткі. Трэба судзейнічаць разьвіцьцю такіх рабочых месцаў у краіне» – адзначыў С. Сідорскі.

У хуткім часе будзе падпісаны прэзыдэнцкі ўказ № 760, паводле якога да канца году індывідуальныя прадпрымальнікі мусяць звольніць усіх нанятых працаўнікоў апрача сваякоў. Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў растлумачыў, што практычна гатовы дакумэнт па спрошчанай сыстэме функцыянаваньня мікрапрадпрыемстваў з колькасьцю да 15 чалавек. Паводле дакумэнту, прадпрымальнікі змогуць перарэгістравацца ў юрыдычную асобу, што дазволіць наймаць 10-15 работнікаў і мець роўныя правы з астатнімі юрыдычнымі асобамі.

Тое, што пытаньне малога і сярэдняга бізнэсу ўзьнятае падчас абмеркаваньня праекту Дзяржаўнай праграмы судзейнічаньня занятасьці насельніцтва Беларусі, можа сьведчыць пра жаданьне ўраду такім чынам мінімізаваць магчымыя наступствы эканамічнага крызісу. То бок, за кошт прыватнага бізнэсу часткова вырашыць пытаньне магчымага ўсплёску безпрацоўя ў рэальным сэктары эканомікі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі24

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра5

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць