Эканоміка

Нацбанк прагназуе, што ЗВР на канец 2012 г. складуць 6–7 млрд даляраў

З улікам пагашэння Беларуссю ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце і прыцягнення прамых замежных інвестыцый у эканоміку краіны (3,7 млрд. долараў ЗША на чыстай аснове) міжнародныя рэзервовыя актывы ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ на канец 2012 года складуць 6,1–7 млрд. долараў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным банку са спасылкай на зацверджаныя 23 снежня ўказам прэзідэнта № 591 «Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2012 год».

Такім чынам, на канец 2012 года аб’ём золатавалютных рэзерваў прагназуецца меншым у параўнанні з наяўным узроўнем, які складае 7,35 млрд. долараў на 1 снежня 2011 года.

Як зазначаецца ў Асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі,

яе інструменты ў 2012 годзе скіраваныя «на дасягненне мэты па абмежаванні інфляцыі з улікам наяўных знешніх і ўнутраных макраэканамічных умоў».

Нацбанк будзе працягваць выкарыстанне гібкага механізму курсаўтварэння, што дазволіць адэкватна рэагаваць на ўзаемныя ваганні курсаў асноўных валют і захоўваць унутраную і знешнюю збалансаванасць эканомікі.

Абменны курс беларускага рубля будзе фарміравацца пры мінімальным непасрэдным удзеле Нацбанка зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты «пад уздзеяннем фундаментальных макраэканамічных фактараў». Нацбанк плануе праводзіць валютныя інтэрвенцыі ў абмежаваным аб’ёме і толькі ў мэтах стрымлівання рэзкіх ваганняў рублёвага кошту кошыка замежных валют.

Працэнтная палітыка ў 2012 годзе будзе скіравана на дасягненне станоўчага ўзроўню (у рэальным выражэнні) працэнтных ставак у эканоміцы як важнай умовы захаванасці зберажэнняў укладчыкаў.

З улікам зніжэння інфляцыйных працэсаў стаўка рэфінансавання да канца 2012 года складзе 20–23% гадавых.

Для рыначнага рэгулявання ўзроўню стаўкі на аднадзённым міжбанкаўскім рынку Нацбанк працягне выкарыстоўваць сістэму калідора працэнтных ставак, межы якога вызначаюцца стаўкамі па пастаянна даступных аперацыях (крэдыт овернайт і своп овернайт, дэпазіты па фіксаванай працэнтнай стаўцы ў Нацбанку).

«Крэдытная эмісія Нацыянальнага банка будзе ажыццяўляцца выключна на рыначных умовах і на кароткія тэрміны з выкарыстаннем стандартных інструментаў рэгулявання ліквіднасці банкаў», — падкрэсліваецца ў Асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць