Усяго патроху

Карупцыйны скандал у каралеўскай сям'і

Зяць іспанскага караля раскрадаў дзяржаўныя грошы, прызначаныя на падтрымку спорту.

У Іспаніі разгарэўся скандал, звязаны з каралеўскай сям’ёй. Гаворка ідзе аб фінансавых парушэннях, дапушчаных мужам інфанты Крысціны, малодшай дачкі караля.

З падобнымі непрыемнасцямі іспанскаму манарху Хуану Карласу не даводзілася сутыкацца за ўсе 36 гадоў свайго праўлення.

«Найвышэйшага» зяця завуць Іньякі Урдангарын, па паходжанні ён баск, па прафесіі — гандбаліст. У сярэдзіне 90-х ён спадабаўся каралеўскай дачцэ Крысціне, вялікай аматарцы спорту, якая наведвае ўсе запар спаборніцтвы. Вяселле згулялі ў годзе 1997. У сям’і нарадзілася чацвёра дзяцей. Кароль, як таго патрабуе традыцыя, надаў дачцэ ў сувязі з замужжам тытул герцагіні Пальмскай, якім стаў карыстацца і яе законны муж.

Пасля вяселля Урдангарын пасяліўся з жонкай у Барселоне, далей ад мадрыдскага каралеўскага двара, і спачатку паводзіў сябе сціпла — рабіў пакупкі ў бліжэйшых ад хаты крамах, заходзіў у мясцовыя бары, каб выпіць кавы, прапусціць чарачку і закусіць, меў зносіны з народам, катаўся на ровары, а па нядзелях хадзіў у царкву. Аднак праз некаторы час сям’я пераехала з адносна сціплай кватэры ў сціплым раёне ў раскошны асабняк плошчай у 1200 квадратных метраў і коштам у шэсць мільёнаў еўра. Адкуль у маладога чалавека такія грошы?

Іспанскія праваахоўныя органы выйшлі на Урдангарына выпадкова. Яны расследавалі фінансавыя злоўжыванні, дапушчаныя рэгіянальнай адміністрацыяй Балеарскіх выспаў, і нечакана выявілі шэраг дакументаў, якія кампраметуюць каралеўскага зяця.

Злоўжывання пачаліся пасля таго, як 

Урдангарын узначаліў фармальна некамерцыйную грамадскую структуру пад назвай «Інстытут Noos». У яго функцыі ўваходзіла спрыяць развіццю спорту, на што павінны былі ісці добраахвотныя паступлення ад дзяржаўных устаноў і прыватных спонсараў, а таксама даходы, атрыманыя ад арганізацыі розных спартыўных і іншых мерапрыемстваў.
Вялікія дывідэнды ў з’явіліся даволі хутка Noos, аднак, пайшлі яны не на развіццё спорту, а наўпрост у кішэню Урдангарына. Так, каралеўскі зяць
атрымаў ад адміністрацыі Балеарскіх выспаў 2,3 мільёна еўра за арганізацыю двух кароткатэрміновых семінараў, прысвечаных пытанням турызму і спорту.
Затым яшчэ 300 тысяч, нібыта, за тое, што спрыяў змене спонсара мясцовай веласіпеднай каманды. Значная сума перапала яму і за дапамогу ў арганізацыі ў горадзе Пальма-дэ-Маёрка паўфіналу Кубка Дэвіса ў 2004 годзе.
Атрыманыя сродкі тут жа былі пераведзеныя на рахункі прыватных фірмаў Урдангарына. Ну, а ў нядбайна складзенай фінансавай справаздачнасці гаварылася, што грошы ішлі на аплату нейкіх кансультацыйных паслуг згаданых фірмаў.
Праўда, цэны за гэтыя паслугі, некаторыя з якіх наогул ніколі не аказваліся, па дадзеных пракуратуры, перавышалі прыкладна на 200% агульнапрынятыя расцэнкі.

Фірма Урдангарына «Айзон», якая займалася продажам нерухомасці, апрыходаванай некалькі мільёнаў еўра, якія перадала каралеўскага зяцю на развіццё спорту адміністрацыя аўтаномнай вобласці Валенсія. Ён абяцаў арганізаваць у Валенсіі нейкія спаборніцтвы еўрапейскага ўзроўню, якія так і не адбыліся. Урдангарын таксама атрымаў 92 тыс. еўра нібыта за стварэнне Камітэта па развіцці спорту на Балеарах, хоць гэты камітэт так і не з’явіўся.

Усяго яму ўдалося атрымаць толькі ў перыяд з 2003 па 2007 год ад дзяржаўных і прыватных арганізацый — буйных турыстычных фірмаў, прамысловых прадпрыемстваў і гасцініц — каля 16 мільёнаў.

Кароль забараніў Урдангарыну ўдзельнічаць у афіцыйных цырымоніях, на якіх ён прысутнічаў раней як член каралеўскай сям’і. Аб справе Урдангарына не толькі штодня пішуць газеты: яно абмяркоўваецца паўсюдна — і ў арыстакратычных салонах, і ў кулуарах парламента, і на вуліцы. Людзі наракаюць, што кароль не змог прышчапіць сваім блізкім пачуццё адказнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць