Грамадства11

Ад Саннікава прыйшоў кароткі ліст з калоніі «Віцьба-3»

«Я спрабую паведаміць, што са мной адбываецца...».

Як паведаміла жонка кандыдата ў прэзідэнты Ірына Халіп, у лісце Андрэй Саннікаў паведамляе, што атрымаў перадачу і коратка адзначае: «Я спрабую табе і іншым паведаміць аб тым, што са мной адбываецца, але лісты не праходзяць. Мабыць, пошта ў твой бок наогул перастала працаваць".

Адначасова сёння адвакат палітвязня Марына Кавалеўская, якая ўжо амаль два месяцы не можа сустрэцца са сваім падабаронным, атрымала адказ на сваю скаргу з Магілёўскай абласной пракуратуры.

У адказе гаворыцца, што адвакат не быў дапушчаны да Саннікава ў Магілёўскую турму, дзе ён знаходзіўся ў перасылцы, зусім не таму, што ён транзітна перасыльны, а таму, што, аказваецца, ад яго нібыта не было заявы.
Хоць, паводле інфармацыі Хартыі'97, яшчэ пасля першага этапу, калі Саннікава перавозілі з Наваполацка, была дамоўленасць, што перш за ўсё ў выпадку яшчэ аднаго этапу палітвязень піша заяву на прадастаўлення спаткання з адвакатам у кожнай турме або калоніі, у якой ён апынецца.

«Відавочна, што з маім мужам, што нешта адбываецца. Мяркую, што якраз што-небудзь з таго, аб чым казаў Зміцер Бандарэнка.

Гэта могуць быць катаванні, галадоўка, цяжкая хвароба. І ўлады спрабуюць схаваць гэта любым спосабам.
А гэты ліст прапусцілі выключна з-за таго, каб іх не западозрылі, што яны прысвоілі сабе перадачу", -- лічыць Ірына Халіп.

Каментары1

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць