Культура

Нерастыражаванае

Кажуць, што песьню «Маналёг сабакі» прыбралі чыноўнікі з «Анталёгіі Песьняроў» перад тым, як падарыць яе Лукашэнку.

Дыск, які падасьпеў да студзеня — драматычнага месяца для Ўладзімера Мулявіна. Менавіта ў студзені 66 гадоў таму творца нарадзіўся і ў гэтым самым месяцы — чатыры гады таму — памёр...

Стаўленьне да падобных складанак у кожнага сваё. Нехта можа прыняць праект «Нерастыражаванае» як чарговую спробу зарабіць на імені Мулявіна, нехта — як спосаб паказаць асобу Песьняра з малавядомага боку. У любым разе, «Голас душы» выглядае куды цікавей за які шараговы «The Best» ВІА «Песьняры». На гэтым дыску ня знойдзеш адвечных «Александрыны» ці «Яся», затое тут ёсьць рарытэты, забытыя ды малавядомыя творы.

Прыкладам, песьні з праграмаў на вершы Янкі Купалы і Ўладзімера Маякоўскага, з цыкляў «Праз усю вайну» і «Вясёлыя жабракі». Арт‑рокавы нумар на «Разлад» Купалы (1982) ці акустычнае выкананьне на «Появились молодые» Маякоўскага (1987) — гэта проста цуд! А так сьмела з музычнага гледзішча, як у творы «Перад атакай» (1984) да паэзіі пра Вялікую айчынную, яшчэ, відаць, ніхто не падыходзіў: драматычны верш Сяргея Гудзенкі яшчэ болей узмацняе псыхадэлічная гітара.

Ёсьць тут «Маналёг сабакі», які напісаў Ігар Палівода на верш Петруся Макаля. Кажуць, што менавіта гэтую песьню прыбралі чыноўнікі з «Анталёгіі Песьняроў» перад тым, як падарыць яе Лукашэнку.

Праўда, не зусім зразумела, што тут робяць добра вядомыя кампазыцыі з позьняга «песьняроўскага» пэрыяду — «Ой, кума» і «Чырвона ружа», — яны ня так багатыя ў музычным сэнсе, але слухаюцца з прыемнасьцю.

Арганічна закрывае дыск пранізьлівая «Малітва» на словы Янкі Купалы. Кіраўнічка гэтага праекту, жонка лідэра «Песьняроў» Сьвятлана Мулявіна‑Пенкіна кажа, што ў другую частку гэтага праекту ўвойдуць самыя цікавыя песьні пра каханьне. Чакаем. Дыск з катэгорыі «Для ўсіх».

Надрукавана ў №5'2007

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць