Культура33

Парэміі, Апостал і Евангеллі ў праваслаўных храмах дазволена чытаць па-беларуску і расейску

Раней чыталі на царкоўнаславянскай, што стварала цяжкасці ў разуменні.

Агульны епархіяльны з’езд духавенства Мінскі епархіі прайшоў 5 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы. Удзел у гэтай падзеі прынялі каля 500 чалавек, з іх каля 460 клірыкаў.

На пачатку сходу з дакладам выступаў Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), кіруючы архіярэй Мінскай епархіі, далей ягоны даклад быў зачытаны епіскапам Барысаўскім Веніямінам (Тупекам), вікарыем Мінскай епархіі.

У дакладзе ўвага была звернутая на магчымасць чытання ў час публічных богаслужэнняў парэміяў (чытанняў са Старога Запавету), Апостала і Евангелля па-беларуску і па-расійску. Звычайна гэтыя тэксты зачытваюцца ў час богаслужэння на царкоўнаславянскай, нягледзячы на тыя цяжкасці з разуменнем, з якімі сутыкаюцца як чытальнікі, так і слухачы. Хаця ў Мінскай епархіі ёсць і прыхільнікі захавання царкоўнаславянскай мовы пры чытанні біблійных тэкстаў, аднак для многіх такое рашэнне было доўгачаканым. У некаторых жа прыходах ужо не адзін год таму было прынятае самастойнае рашэнне аб чытанні некаторых тэкстаў на зразумелай мове — расейскай ці беларускай.

Цяпер жа, трэба спадзявацца, ужытак сучасных моваў у богаслужэнні павялічыцца.

Агульны епархіяльны з’езд духавенства атрымаў статус прадугледжанага статутам епархіі Мінскага епархіяльнага сходу — органа кіравання епархіяй. Апроч святароў у ім удзел прымаюць і міране — кіраўнікі і супрацоўнікі епархіяльных аддзелаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі10

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць