Свет77

ЗША хочуць не забіваць ворагаў, а кіраваць імі

У сеціве з’явіўся вельмі цікавы дакумент Пентагона, які прызначаны толькі для ўнутранага карыстання ў амерыканскім урадзе і змяшчае інфармацыю аб распрацоўках так званай нелетальнай зброі — той, што не забівае ворагаў, але здольная фактычна імі кіраваць.

Уцечку апублікаваў сайт Public Intelligence, які і раней рассакрэчваў некаторыя дакументы ўрада ЗША што да пытанняў нацыянальнай бяспекі.

«Даведнік зброі несмяротнага дзеяння» змяшчае больш за сотню старонак, дзе падрабязна апісваюцца розныя віды, уключаючы лазеры, цеплавыя прамяні і гукавыя хвалі, якія можна выкарыстоўваць для самых розных мэт — ад разгону натоўпу да дэзарыентацыі варожай тэхнікі.

У дакуменце адлюстраваныя як прапановы па ўдасканаленні ўжо існых відаў, так і зусім новыя тэхналогіі, пра якія да гэтага часу пісалі толькі навуковыя фантасты.

Па словах экспертаў, на якіх спасылаецца BBC, спіс уяўляе сабой «камерцыйную мэту» амерыканскіх вайскоўцаў, якая запатрабуе працяглага фінансавання. Пры гэтым яго распрацоўнікам з’яўляецца Аб’яднанае ўпраўленне па несмяротнай зброі Пентагона, якое падвяргалася крытыцы ў мінулым за марнаванне грошай на так ніколі і не ажыццёўленыя праекты. Нягледзячы на тое, што Упраўленне пакуль не даказала сваю эфектыўнасць, амерыканскія вайскоўцы адчуваюць усё больш вострую патрэбу менавіта ў несмяротнай зброі.

У прыватнасці, у Іраку адной з самых вялікіх праблем было тое, што салдатам ЗША даводзілася ўжываць агнястрэльную зброю кожны раз, калі іракцы, прычым далёка не заўсёды баевікі, імкнуліся не спыняючыся праехаць на аўтамабілях кантрольна-прапускныя пункты. У шэрагу выпадкаў гінулі і атрымлівалі раненні цывільныя асобы.

У даведніку апісаныя як характарыстыкі кожнага віду несмяротнай зброі і яе стратэгічнае значэнне, так і магчымая шкода ад яе дзеяння. Так, найбольш тыповыя наступствы для чалавека, які трапіў у зону дзеяння, уключаюць часовую слепату, глухату і страту руху.

Вось адзін з прыкладаў: падводная імпульсная гармата, накіраваная супраць варожых аквалангістаў. Гукавая хваля ад яе ўздзейнічае на слых вадалаза, імгненна выклікаючы ў яго наймацнейшую млоснасць і цалкам яго дэзарыентуючы.

«Пабочны эфект» такой гарматы, якая, мяркуючы па дакуменце, знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, — магчымае негатыўнае ўздзеянне на падводную флору і фаўну.

Вось яшчэ некаторыя апісаныя ў дакуменце распрацоўкі:

— сістэма, у зоне дзеяння якой у людзей з’яўляецца адчуванне невыноснай спёкі, за кошт чаго яны міжвольна перамяшчаюцца ў іншыя месцы;

— уздзеянне на мускульную сістэму чалавека электрычнымі імпульсамі;

— партатыўная сістэма, што выпускае магутныя мікрахвалі, здольныя на адлегласці спыніць аўтамабілі і іншую тэхніку;

— беспілотнік, абсталяваны мікрахвалевай прыладай, здольнай выклікаць збоі ў электрычнай сістэме марскіх судоў.

У Пентагоне не пацвярджаюць, але і не адмаўляюць сапраўднасць дакумента.

Зрэшты, у Пентагоне лазеры выкарыстоўваюць не толькі для несмяротнай зброі: яны ўжо паказалі, што цалкам здольныя знішчаць мэты. Эксперыменты па баявым выкарыстанні лазераў вядуцца амерыканцамі з 1970-х.

Што да небаявога выкарыстання лазераў і мікрахваляў, то «мікрахвалевыя гарматы» яшчэ ў 2010 годзе пачалі выпрабоўваць на зняволеных у турмах — як сродак падаўлення бунтаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі101

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць