Грамадства1313

КДБ заяўляе, што не мае адносін да прыгод польскага дыпламата ў Мінску

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі не мае адносін да прыгод «п’янага польскага дыпламата ў Мінску». Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў намеснік начальніка цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Артур Стрэх, каментуючы інфармацыю, якая з’явілася на сайце польскага выдання «Gazeta Wyborcza» аб нібыта спробе беларускіх спецслужбаў дыскрэдытаваць супрацоўніка палітычнага аддзела пасольства Польшчы Вітольда Місяка.

Сайт газеты «Gazeta Wyborcza» прыводзіць словы прэс-сакратара МЗС Польшчы аб тым, што размешчаны невядомымі ў Інтэрнэце ролік з п’яным польскім дыпламатам праўдзівы, але яго апісанне змяшчае хлусню. Вітольд Місяк, які адказвае за пытанні бяспекі дыпмісіі, 13 снежня адпачываў у мінскім кафэ з дыпламатамі розных краін. На відэа з камеры нагляду відаць, што пасля 23.00 ён устае з-за століка, хістаецца, ляціць на другі столік і падае. Яго паднімаюць яго калегі і п’янага выводзяць на вуліцу. У далейшым Місяк пацвердзіў, што на відэазапісе сапраўды ён, але сцвярджаў, што яму нешта падсыпалі ў бакал, што і прывяло да страты каардынацыі.

У тытрах да відэа паведамляецца, што польскі дыпламат пабіўся, страціў службовыя дакументы і прызначаны для сакрэтных перагавораў сотавы тэлефон маркі Blackberry. Прадстаўнік польскага МЗС М.Басацкі гэты факт абвергнуў.

«Гісторыя з выпіўшым польскім дыпламатам стала шырока вядома выключна дзякуючы відэа на YouTube.

Выпіў чалавек лішняга, няхай нават дыпламат… Што тут дзіўнага? Спробы ж польскіх улад абвінаваціць у гэтым беларускія спецслужбы выклікаюць недаўменне»,
 — рэзюмаваў Артур Стрэх.

Пасля з’яўлення відэа ў Інтэрнэце міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб адклiканнi Вітольда Місяка ў Варшаву.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць