Здарэнні22

Трагедыя ў Бранску: дзіцячы вазок праваліўся ў калектар — дзіця загінула

Пад 26-гадовай жанчынай праваліліся ходнікі.

Паўтарагадовае дзіця загінула ў Бранску пасля таго, як яго вазок правалілася ў каналізацыйны калектар з-за раптоўнага правалу тратуарнай пліткі.

У нядзелю днём пад жанчынай, якая гуляла на адной з вуліц Бранска з дзіцячым вазком, абрынуліся ходнікі, пад якімі знаходзіўся каналізацыйны калектар.

Як перадае РИА Новости, трагедыя адбылася паміж навагодняй елкай і помнікам лётчыкам (знішчальніку, устаноўленаму на стэле).

26-гадовая жанчына здолела выратавацца. «Жанчына здолела ўхапіцца за край правалу, што выратавала ёй жыццё. Дзіця разам з каляскай зацягнула ў калектар», — цытуе агенцтва паведамленне Бранскага ўпраўлення ўнутраных спраў.

Затым на месца здарэння прыбылі выратавальнікі, у тым ліку муж пацярпелай, які працуе ў паліцыі і ў той дзень знаходзіўся на службе. Як паведамляе РИА Новости, ён пры дапамозе вяроўкі спусціўся ў яму і выцягнуў сваю жонку на паверхню.

Дзіця шукалі некалькі гадзін, але затым выявілі яго мёртвым.

«Пры падзенні дзіця выкінула з калыскі і панесла падземнай плынню, маці дзіцяці ўдалося выратаваць», — перадае Інтэрфакс заяву Следчага камітэта.

Праваахоўныя органы ўжо распачалі крымінальную справу па артыкуле «прычыненне смерці па неасцярожнасці з прычыны невыканання асобай сваіх прафесійных абавязкаў».

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Расіі Уладзіміра Маркіна, «адной з магчымых прычын абвальвання з'явіліся парушэнні, дапушчаныя пры будаўніцтве калектара».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць