Грамадства

У бліжэйшыя суткі — снег і слабы мароз

13 студзеня — складанае надвор’е.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, па захадзе з дажджом і слабым галалёдам. Месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы 3—8 м/с, днём заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—7°С, пры праясненнях да мінус 10°С, днём ад мінус 3°С па ўсходзе да плюс 3°С па захадзе краіны.

У Мінску заўтра, 11 студзеня, ноччу без істотных ападкаў, днём часам снег, мокры снег. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы 3—8 м/с, днём заходні 5—10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—7°С, днём 0 — мінус 2°С.

У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. 12 студзеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 6—11 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3°С па ўсходзе да плюс 4°С па захадзе, днём 0 — плюс 5°С, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да плюс 7°С.

13 студзеня складанае надвор'е.
Воблачна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). Ноччу месцамі слабы галалёд.
Днём у асобных раёнах мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 7—12 м/с, парывы да 15—20 м/с, месцамі да 22—24 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3°С па паўночным захадзе да плюс 4°С па паўднёвым усходзе краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць