Культура22

Іркуцкія беларускі пашыюць кашулю Вайцюшкевічу — фотарэпартаж

Спявак святкаваў Каляды з беларусамі Сібіры.

Іркуцк — сапраўдны беларускі горад. Нічога, што ён знаходзіцца больш за 6 тысяч кіламетраў ад Беларусі. Беларускі ён не паводле геаграфічнай прыналежнасці, а па сваім духу. Так сталася дзякуючы імпэту Алега Рудакова і ўсяго актыву Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

Сёлета асабіста ўпэўніцца ў гэтым змог Зміцер Вайцюшкевіч. Іркуцкія беларусы запрасілі Змітра ў госці на Каляды. Гэтае свята ІТБК ладзіць ужо 15-ы раз і па традыцыі запрашае кагосьці з беларускіх артыстаў.

«Уражанні самыя лепшыя. Нават выязджаць з Іркуцка не хацелася, — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч. — Прыемна здзівілі мясцовыя дзяўчаты. Яны не толькі вельмі прыгожыя, але яшчэ і беларускімі справамі займаюцца: стараюцца пашыраць уплыў суполкі ў рэгіёне, беларускую мову вывучаюць, ткуць вышываюць. Прычым, робяць гэта вельмі ўважліва, з сэнсам, не проста турыстычны прадукт.

Я нават не вытрымаў і замовіў сабе кашулю. Я заўжды зайздросціў тым, у каго ёсць сапраўдныя беларускія кашулі, саматканыя, з вышыўкай. У мяне толькі ўкраінская была, і вось я замовіў сабе беларускую ў Іркуцку».

Зміцер прыехаў у Іркуцк 6 студзеня. Яго сустрэлі сябры ІТБК і адразу ж павялі горад паказваць. У якасці беларускамоўнага гіда выступіла старшыня Іркуцкага гарадскога аддзялення ІТБК Алена Сіпакова. Увечары ў той жа дзень адбылася сустрэча на сядзібе таварыства. Зміцер пазнаёміўся з усім актывам. Размаўлялі пра Беларусь. Усіх цікавіла, што новага ў краіне, ці будзе лепей, як пераадолець праблемы.

«Актыў мне вельмі спадабаўся, — шчыра прызнаўся Зміцер Вайцюшкевіч. — Дзяўчаты вельмі прыгожыя. Я ганарыўся, што ў нас нават там такія дзяўчаты прыгожыя».

Увечары 7-га студзеня ў Іркуцкай абласной філармоніі адбылося свята «Беларускія Каляды». Святочную праграму распачаў старшыня Таварыства Алег Рудакоў, ён павітаў усіх прысутных ды павіншаваў са святамі.

Потым беларускія аўтэнтычныя песні спявалі іркуцкія фальклорныя гурты «Крывічы» і «Ленушка», якія дзейнічаюць пры ІТБК. За імі на сцэну выйшаў Зміцер Вайцюшкевіч. Па яго словах,

зала была поўная. Канцэрт прыйшлося весці на дзвюх мовах, бо былі не толькі беларусы, але і бураты, і расейцы.

«Канцэрт прайшоў вельмі добра, мяне доўга не хацелі адпускаць са сцэны. Спяваў усё, што ў галаву прыходзіла, расказваў гісторыі паміж песнямі, як і на беларускіх канцэртах. Адчуваецца, што такое свята таварыства ладзіць далёка не першы раз, і яно карыстаецца папулярнасцю», — расказаў спявак.

Пасля канцэрта пачалося калядаванне. «Казу вадзілі, і Дзед быў, і Механоша, усё, як мае быць. Нават з Мядзведзем барукаліся. Было насычана і неяк па-каляднаму прыемна, — падзяліўся ўражаннямі Зміцер Вайцюшкевіч.

Завершылася свята беларускімі побытавымі танцамі, якія праходзілі ў холе філармоніі.

Навучыцца танчыць беларускія «Польку» ды «Ойру» мог кожны ахвотны, майстроў па беларускіх танцах у Іркуцкім таварыстве беларускай культуры хапае.

«Іркуцкая суполка — вельмі моцная, — выказаў меркаванне Зміцер Вайцюшкевіч. — Канешне, усё залежыць ад галавы, і Алег Рудакоў у гэтым сэнсе — малайчына! Я быў вельмі прыемна ўражаны арганізаванасцю, насычанасцю праграмы. Шмат чаго яны маглі б і не рабіць, да прыкладу, не вазіць мяне на Байкал, не вадзіць па горадзе, а яны зрабілі. Вельмі спадабаўся актыў суполкі. Вялікі дзякуй Алегу Рудакову і ўсяму актыву, поспехаў ім!»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць