Меркаванні1414

Вольскі пра адмену канцэрта ў Re:Public

«Калі не мы, дык хто? Хто разбурыць гэтае балотнае «канцэрт забаранілі, і ўсе разыйшліся, як мыла з’еўшы».

Калі ня мы, дык хто? Хто разбурыць гэтае балотнае «канцэрт забаранілі, і ўсе разыйшліся, як мыла з’еўшы».

Re:Public — малады амбітны клюб, тыпу, замена «Рэактару». Чаму б там ня зграць канцэрт, тым болей, што «Крамбамбуля» нарэшце выпусьціла новы альбом — «Драбадзі-драбада»? І Ўладзімір Шаблінскі (арганізатар канцэртаў) бярэ неабходныя дакумэнты ў аддзеле культуры выканкаму (што само па сабе нялё…гка), прыяжджае да дырэктара клюбу і гаворыць: «Давайце праводзіць». Дырэктар жа (здаецца, прозьвішча Старцаў), паглядзеўшы паперы, вырашае пагадзіцца. Ідуць квіткі ў продаж, запускаецца рэкляма…

Ня так даўно раптам дырэктар пачынае скардзіцца Шаблінскаму на нейкі ціск з боку якіхсьці установаў, просіць прывезьці яшчэ іншыя ўплывовыя паперы… Карацей, скуголіць і скавыча.

Урэшце не далей як учора Шаблінскі атрымлівае ліст ад клюбу, дзе напісана, што па розных абставінах унутранага характару, канцрэт правесьці ня ўяўляецца мажлівым, але яго яшчэ ня позна перанесьці ў іншае мейсца. Так вось гуманна. Не ў апошні дзень.

На пытаньні прэсы дырэктар клюбу бадзёра адказвае: «Гэта звязана зусім не з гуртом. Проста ў нас ёсць унутраныя гаспадарча-камерцыйныя прычыны — пэўныя рознагалоссі паміж намі і арганізатарамі канцэрта. Прычына толькі ў гэтым».

Дзіўна. Няўжо вышэйадзначаны дырэктар не разумее, што гэтыя ягоныя словы прачытае Шаблінскі, прачытаюць музыкі і прадусар? Ёмісьцей ня скажаш: «Поздравляю вас, гражданин, соврамши!»

Якія такія гаспадарча-камэрцыйныя прычыны, калі шчэ ўчора ты на сустрэчы з Шаблінскім хаваўся за звыкла-беларускім «ты жэ сам усё прэкрасна панімаеш»?

Мала таго. Учора ж у нэт вывешваецца рэкляма іншага канцэрту ў гэтым жа клюбе на гэтую ж дату — 11 лютага — рэкляма з афішаю і шэрагам удзельнікаў.

Хуценька знайшліся музыкі, якія апэратыўна заменяць на сцэне адмененых калегаў. Беларуская праява рок-н-рольнай салідарнасьці…

Ня ўсё так проста. У нас прызвычаіліся, што дырэктар — гэта ўжо міні-прэзыдэнт. Вырашыў, махнуў чароўнай палачкай — нешта адмянілася, а нешта іншае пачалося. Дык вось гэта ўсё да тае пары, пакуль мы з вамі згодныя з гэткім парадкам рэчаў. Якое-ніякое, кволае, а права яшчэ ёсьць. І ёсьць закон. Нават у нашай краіне. У рэчышчы закону мы й намераныя дзейнічаць далей.

І ёсьць грамадзкае меркаваньне. Спадзяюся, ёсьць нейкая салідарнасьць (ну, калі не музыкаў, дык проста нармальных людзей).

І яшчэ дзіўная рэч. Няўжо ты, дырэктар, ня мог адразу сказаць: «Ай, Валодзя, нешта ня хочацца мне праводзіць у гэтых сьвятых сьценах ваш цёмнаэнэргетычны канцэрт». І ўсё адразу было б зразумела.

А цяпер сытуацыя такая: усе неабходныя дакумэнты ёсьць, дамова з клюбам ёсьць, квіткі прадаюцца, аднабаковая адмова клюбу ад супрацоўніцтва юрыдычна ня мае сілы.

Канец першае сэрыі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць