Улада44

Пасля Статкевіча ў крытцы можа апынуцца Аўтуховіч

Яго будуць судзіць у калёніі 17 студзеня. Пра гэта стала вядома выпадкова.

Вязьня 5-й Івацэвіцкай калёніі Мікалая Аўтуховіча 17 студзеня чакае гэткі ж суд, які ўчора пакараў трыма гадамі турэмных умоваў Мікалая Статкевіча. Цяпер былы прадпрымальнік Аўтуховіч — у мэдычнай частцы калёніі, прычым зь якой прычыны ён туды трапіў, сваякі і адвакаты ня ведаюць. Былы адвакат Павал Сапелка кажа:

«Пра гэта стала вядома досыць выпадкова — нехта з калёніі пазваніў ягоным сваякам. Пацьвердзілася інфармацыя, што 17 студзеня будзе разглядацца справа Аўтуховіча адносна зьмены рэжыму ўтрыманьня.
Ставіцца пытаньне пра зьмену рэжыму ўтрыманьня з калёніі на турму. Аўтуховіча будзе абараняць адвакат, я паспрабую трапіць на гэты працэс, але калі працэс будзе ў самой калёніі, то, хутчэй за ўсё, яго зробяць закрытым і мяне не дапусьцяць».

Павал Сапелка ня ведае, чым захварэў Мікалай Аўтуховіч, якога зьмясьцілі ў мэдычную частку.

Былы адвакат Аўтуховіча кажа, што таго ізалявалі ня толькі фізычна, але і інфармацыйна: «Ліставаньне паміж намі фактычна спынілася. Доўгі ўжо час ягоныя лісты не даходзяць да мяне, а мае — да яго. Магчымасьці тэлефанаваць у яго таксама больш няма.
Такім чынам, карыстаемся толькі тым, што нехта перадае ў трох словах інфармацыю ад мяне — яму, ад яго — мне».

Карэспандэнт: «Якім будзе турэмны рэжым для Аўтуховіча, калі такое рашэньне будзе прынята?»

«Яго амаль пазбавяць прагулак на сьвежым паветры, ён амаль увесь час будзе знаходзіцца ў камэры. Доўгатэрміновых спатканьняў у яго таксама ня будзе, толькі кароткатэрміновыя са сваякамі. Абмяжуюць колькасьць перадач і пасылак і абмяжуюць магчымасьць набываць харчы ў турэмнай краме за безнаяўны разьлік».

Паводле Паўла Сапелкі, у Беларусі тры гэтак званыя «крытыя» турмы — у Гародні, Магілёве і Жодзіне. Былы адвакат Аўтуховіча мяркуе, што таго адправяць, хутчэй за ўсё, у Гарадзенскую турму, якая бліжэй да Івацэвіцкай калёніі.

Чаму палітвязьняў усё больш настойліва намагаюцца ізаляваць? Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў Віцебскай 3-й калёніі, яго трымаюць у адзіночнай камэры. Жонка палітвязьня Ірына Халіп кажа, што нічога ня ведала пра ўмовы, у якіх сядзіць яе муж, і не даведалася пра гэта з апошняга ліста, які атрымала днямі. «Андрэй падрабязна напісаў пра тое, як трэба паліваць кветкі ў нашай кватэры, а пра сябе нічога. Разумею так, што яму забаранілі пісаць хоць нешта пра сябе і ён адправіў гэты ліст з адной мэтай — каб засьведчыць, што жывы», — кажа Ірына Халіп. Яна мяркуе, што грамадзтва сьвядома ізалююць ад інфармацыі пра яе мужа, каб сьцішыць хвалю пратэстаў і міжнароднай падтрымкі палітвязьняў.

У Глыбоцкай калёніі ў ПКТ да красавіка будзе знаходзіцца і лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Ягоная нявеста Наста Палажанка, якая сама шмат часу адбыла ў беларускіх турмах, тлумачыць, што Зьмітру не прысуджаюць «крытую» турму толькі таму, што яму засталося сядзець меней за год. На думку Насты Палажанкі, мэта пагаршэньня рэжыму ўтрыманьня для палітвязьняў — помста і далейшы ціск:

«Магчыма, гэта новая форма такога псыхалягічнага ціску. Вельмі цяжка такое перажываць, калі ўмовы ўсё горшыя і горшыя. Гэта і помста за ранейшае, і працяг атакі, удар на будучыню».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць