Свет1818

Пуцін на сустрэчы са СМІ — пра нацыянальнасць Акуніна, ужывае словы «панос», «быдла»

Пісьменнік Акунін стаў адным з лідараў антыпуцінскіх пратэстаў у Расіі.

Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ пасля шматтысячных мітынгаў сваіх праціўнікаў ацаніў асобы стыхійных лідараў пратэстнага руху ды пракаментаваў крытыку ўлады і сябе асабіста ў СМІ, успомніўшы пры гэтым аб нацыянальнасці сваіх апанентаў, ужываючы словы «панос» і «быдла».

«Вось, напрыклад, мы ўсе любім пісьменніка Акуніна. Ён піша вельмі цікавыя, для мяне, ва ўсякім выпадку, рэчы. Іх экранізуюць. Ён, наколькі мне вядома, этнічны грузін. Я разумею, што ён мог не ўспрымаць дзеянні Расіі падчас вядомага крызісу і падзей на Каўказе, а, па сутнасці, ўзброенай барацьбы паміж Грузіяй і Расіяй», — цытуе прэм’ера «Інтэрфакс».

Акунін стаў адным з самых папулярных вядучых мітынгаў на Балотнай плошчы і праспекце Сахарава. Назіральнікі кажуць, што

пісьменнік мог бы ўзначаліць пратэстны рух, многія члены якога не адчуваюць даверу да прафесійных палітыкаў, якія далучыліся да мітынгаў.

Пуцін згадаў пра нацыянальнасць Акуніна ў кантэксце магчымай сустрэчы ўлады і прадстаўнікоў пратэстнага руху.

У размове з галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксеем Венедыктавым прэм’ер Пуцін заявіў, што яго не хвалюе крытыка ў СМІ.

«Я з 1996 года не хаджу на выбары, Уладзімір Уладзіміравіч, і растлумачу чаму…» — цытуе Венедыктава РІА «Новості».

«А вы на мяне пакрыўдзіліся», — перапыніў яго Пуцін. «Я пакрыўдзіўся, пакрыўдзіўся…» — пачаў казаць Венедыктаў.

«А дарма, я вось не крыўджуся на вас, калі вы мяне паліваеце паносам там з раніцы да вечара»,
 — зноў перапыніў яго Пуцін.

Пасля гэтага Пуцін прызнаўся, што сочыць за дыскусіямі на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы», вядомай як поле для шырокіх спрэчак інтэрнэт-карыстальнікаў, якія падзяліліся на прыхільнікаў і праціўнікаў улады.

Як паведамляе РІА «Навіны», Пуцін, звяртаючыся да галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Эхо Москвы», задае пытанне, сказаў: «Вось, па-мойму, у вас адзін з грамадзян сказаў і напісаў — на вашым сайце: за Пуціна галасуе быдла, а артыкул я яго і не чытаў. Гэта што за форма дыскусіі і што за стаўленне да большай часткі грамадзян нашай краіны? Гэта што такое? Пра што дыскутаваць з чалавекам, які лічыць, што большасць, а большасць за мяне да гэтага часу, ва ўсякім выпадку, галасавала, што гэта — быдла».

Раней прэс-сакратар прэм’ера Дзмітрый Пяскоў сцвярджаў, што Пуцін рэдка карыстаецца інтэрнэтам.

Пуцін нярэдка звяртаецца да абразлівых выразаў, даказваючы сваю рацыю. Падчас апошняга тэлемоста з краінай Пуцін параўнаў сімвал пратэстнага руху белую стужачку з кантрацэптывамі.

Падчас таго ж прамога тэлеэфіру прэм’ер Пуцін, кажучы аб прадстаўніках апазіцыі, назваў іх бандэрлогамі. Гэтае слова часцей за ўсё гучала на мітынгу на праспекце Сахарава, удзельнікі якога дзякавалі Пуціну за тое, што ён даў новы імпульс пратэстаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць