Грандыёзныя планы БДУ: паветраны спарткомплекс і аэракасмічны факультэт
— усе гэтыя планы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт спадзяецца ажыццявіць у найбліжэйшыя чатыры гады.14-павярховы шкляны будынак факультэта міжнародных адносінаў, надзіманы спарткомплекс і культурны цэнтр у самым цэнтры Мінска, а таксама рэканструкцыя галоўнага будынка на плошчы Незалежнасці разам з заснаваннем аэракасмічнага факультэта
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ужо праз некалькі тыдняў атрымае ва ўласнасць адзін з самых прасунутых універсітэцкіх корпусаў у Беларусі — факультэт міжнародных адносінаў справіць улазіны ў будынку на Прывакзальнай плошчы ў лютым.
Па сведчаннях журналістаў, што пабывалі ў корпусе, шкляны
А батарэі не грэюць
Але літаральна за пяць крокаў ад новага
«Мы ўжо даўно перасягнулі ўсе тэхнічныя нормы», — кажа прарэктар па эканоміцы і інвестыцыях універсітэта Уладзімір Панарадаў.
Але на рэканструкцыю, у адрозненне ад выпадку са шкляным хмарачосам насупраць вакзала, грошай няма. У БДУ спадзяюцца, што нешта падкіне дзяржава. Прынамсі, па планах ужо з 2012 году рэканструкцыя галоўнага корпуса мусіць пачацца.
Іншая праблема — адсутнасць месца ў студэнцкіх інтэрнатах. Таму болей за 6 тысячаў студэнтаў БДУ вымушаныя здымаць кватэры. Нягледзячы на тое, што першы ўзведзены ў Студэнцкай вёсцы будынак дастаўся якраз БДУ, універсітэт за год страціў адразу тры інтэрнаты: адзін знеслі, другі перадалі музею, а трэці закрылі на рэканструкцыю перад чэмпіянатам свету па хакеі ў 2014 годзе. Ды і кітайскіх з туркменскімі студэнтамі трэба недзе сяліць.
Таму ў БДУ нецярпліва чакаюць сканчэння будаўніцтва яшчэ аднаго інтэрната ў Студвёсцы.
Надзіманы спарткомплекс і аэракасмічны факультэт
Але ўніверсітэт выдаткоўвае грошы на іншыя праекты. Напрыклад, на будоўлю яшчэ двух спарткомлексаў.
Па словах прарэктара Уладзіміра Панарадава, ужо праз некалькі гадоў у мінскім раёне Шчомысліца з’явіцца распрацаваны ў БДУ паветраапорны (надзіманы) спарткомплекс з гульнявымі заламі і стадыёнам на адкрытым паветры. Дадатковы
Яшчэ адзін арыгінальны праект БДУ — адкрыццё аэракасмічнага факультэта. Праз некалькі месяцаў Беларусь ажыццявіць другую спробу стаць касмічнай дзяржавай, запусціўшы на расійскай ракеце айчынны спадарожнік. Але, як высвятляецца, працаваць з дадзенымі спадарожнікамі асабліва няма каму.
«Патрэбныя спецыялісты, якія апрацоўвалі б спадарожнікавую інфармацыю. Прычым гэта пытанне не заўтрашняга дня, — кажа прарэктар. Па яго словах, краіне моцна не хапае аэракасмічнага факультэта, які б мог адкрыцца якраз у БДУ. — Ужо сёння можна прымаць і апрацоўваць дадзеныя са спадарожнікаў іншых краін. Таму калі мы запусцім свой спадарожнік, то зможам не толькі атрымліваць інфармацыю, але і прадаваць яе», — мяркуе галоўны спецыяліст па эканоміцы БДУ.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары